інтэлектуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэлекту; разумовы, духоўны. Інтэлектуальныя сілы народа. Інтэлектуальнае жыццё. Інтэлектуальная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэлектуа́льны

(лац. intellectualis = разумовы)

разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

notional [ˈnəʊʃənl] adj.

1. fml разумо́вы; абстра́ктны, адця́гнены

2. ling. паняці́йны; знамяна́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

займа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. заняцца¹.

2. Працаваць (пра разумовы занятак), вучыцца.

З. ў інстытуце.

З. па начах.

3. чым. Мець што-н. прадметам сваіх заняткаў.

З. хіміяй.

Займацца балачкамі (разм.) — займацца пустымі размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярцвя́чына, ‑ы, ж.

1. Трупы жывёл. [Алесь:] — Наш Міхась казаў, што ракі мярцвячыну ядуць. Ваданосаў.

2. перан. Разм. Разумовы, духоўны застой; заняпад, інертнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

intellektull a інтэлектуа́льны, разумо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разумо́ва нареч.

1. у́мственно;

2. умозри́тельно;

3. мы́сленно;

1-3 см. разумо́вы1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

notional

[ˈnoʊʃənəl]

adj.

1) адця́гнены, абстра́ктны; разумо́вы

2) уя́ўны; нерэа́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мента́льны

(лац. mentalis = разумовы, духоўны)

які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БОКЛЬ ((Buckle) Генры Томас) (24.11.1821, Лі, графства Кент, Вялікабрытанія — 29.5.1862),

англійскі гісторык, сацыёлаг-пазітывіст. Прадстаўнік геагр. школы ў сацыялогіі. У асн. працы «Гісторыя цывілізацыі ў Англіі» (т. 1—2, 1857—61) крытыкаваў тэалагічную трактоўку гісторыі. Ставіў сваёй задачай адкрыць заканамернасці гіст. працэсу і паказаць іх дзеянне на прыкладзе шэрагу краін. Гал. фактарам гіст. развіцця лічыў разумовы прагрэс; асаблівасці гіст. развіцця розных народаў, тлумачыў уплывам геагр. асяроддзя, пераважна ландшафту.

Тв.:

Рус. пер. — Этюды. СПб., 1867;

Влияние женщин на успехи знания. 4 изд. СПб., 1900.

т. 3, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)