разжа́ться

1. (о кулаке) расці́снуцца, раскамячы́цца, разня́цца;

2. (о зубах) расшчапі́цца, разня́цца; (о губах) растулі́цца;

3. (о пружине и т. п.) распусці́цца, адпусці́цца, пасла́біцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́піцца; зак.

1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі.

Палена лёгка расшчапілася.

2. Разняцца, раз’яднацца.

Пальцы расшчапіліся.

3. Раздрабіцца, распасціся на часткі (спец.).

Валакно расшчапілася.

4. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Эфір расшчапіўся.

5. Распасціся (пра атамы; спец.).

|| незак. расшчапля́цца, -я́ецца і расшчэ́плівацца, -аецца.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.

Расшчапіцца, разняцца (пра што‑н. зашчэмленае). Рукі здаваліся не маімі: пальцы здранцвелі, расшчаміліся, іх нельга было скласці ў кулак. Вышынскі. І раптам я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разніма́цца несов.

1. разнима́ться; (о челюстях) разжима́ться; см. разня́цца;

2. страд. разнима́ться; разжима́ться; разводи́ться; см. разніма́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разомкну́ться

1. разамкну́цца;

2. (о глазах) расплю́шчыцца; (о губах) растулі́цца;

3. (о руках) разня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.

1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі. Палка расшчапілася. □ Грукнуў кулаком аб сасновы стол [Ціхан] так моцна, ажно стол расшчапіўся. Бядуля. Верхавіна [дуба] ад перуновага ўдару крыху расшчапілася і засохла. Ляўданскі. // Раздрабіцца ад удару. Косць расшчапілася.

2. Перастаўшы сціскацца, паслабіцца, разняцца, раз’яднацца. Вольчыны пальцы самі расшчапіліся, і вяргіні ўпалі на дол. Марціновіч.

3. Спец. Раздрабіцца, распасціся на часткі. Валакно расшчапілася.

4. Спец. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі. Эфір расшчапіўся.

5. Спец. У выніку фізічнага ўздзеяння распасціся (пра атамы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)