heterogeneous [ˌhetərəˈdʒi:niəs] adj. гетэраге́нны, неаднаро́дны, разнаро́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неаднаро́дны, -ая, -ае.

1. Разнародны па складзе; неаднастайны.

Н. склад насельніцтва.

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднаро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

velartig a разнаста́йны, разнаро́дны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

różnoraki

разнародны; розны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

różnorodny

разнародны; розны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

multiform

[ˈmʌltɪfɔrm]

adj.

разнаста́йны, разнаро́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

varied [ˈveərid] adj. ро́зны; разнаро́дны; разнаста́йны;

varied scenery пераме́нлівы краяві́д;

varied in colour рознакаляро́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

heterogeneous

[,hetəroʊˈdʒi:niəs]

adj.

разнаро́дны, непадо́бны, ро́зны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

збро́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны. Збродная кампанія. □ Свабодалюбны мой народ! Супроць фашысцкай банды зброднай Ты мужна рушыў у паход. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДБО́Р у жывёлагадоўлі,

састаўленне бацькоўскіх пар для атрымання патомства пажаданай якасці; прыём паляпшэння парод с.-г. жывёл. Адрозніваюць П. аднародны (гамагенны) і разнародны (гетэрагенны). Пры аднародным П. выкарыстоўваюць вытворнікаў, падобных адзін да аднаго тыпам целаскладу, прадукцыйнасцю і паходжаннем, каб зберагчы і ўзмацніць каштоўныя якасці бацькоў; пры разнародным П. — пары, якія адрозніваюцца па гэтых паказчыках. Адна з форм аднароднага П. — інбрыдзінг (блізкароднаснае спароўванне для атрымання каштоўных племянных жывёл). Гетэрагенны П. служыць для стварэння новага тыпу жывёл (больш якасных), для ліквідацыі ў патомкаў недахопаў, наяўных у бацькоў, узбагачэння спадчыннасці. П. бывае індывід., групавы, індывід.-групавы, у птушкагадоўлі — сямейна-групавы.

т. 11, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)