раструсі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., што.

Разм.

1. Раскідаць, рассыпаць тонкім слоем. Раструсіць чарназём.

2. Разгубіць, растрэсці дарогай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́блены

1. расте́рянный; см. разгубі́ць;

2. перен. (расстроенный) расте́рянный, смущённый, смяте́нный, недоуме́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Тое, што і разгубіць. Мы ж прайшлі гэта пекла, Хоць і шмат разгублялі, Непахісна пранеслі Чырвоны штандар. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растеря́ть сов.

1. (потерять одно за другим) пагубля́ць, разгубі́ць, разгубля́ць;

2. перен. (лишиться) стра́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.

Разм.

1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом. Расцерушыць пілавінне.

2. Рассыпаць, разгубіць перавозячы, пераносячы. У белых кучомках стаялі пры дарозе маленькія сосны: і здавалася, што дарога, баючыся, каб не расцерушыць снегавое ўбранне, асцярожна несла іх насустрач машыне. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.

2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)