заня́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зо́ймецца; зак.

Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).

Гэта хата занялася ад суседняй.

Пажар заняўся з канца вёскі.

Занялося на раніцу.

Заняўся золак.

|| незак. займа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

uflodern vi (s) успы́хваць, шугану́ць, разгара́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разжига́ться

1. разгара́цца, разга́рвацца; см. разже́чься;

2. страд. распа́львацца; см. разжига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kindle [ˈkɪndl] v. распа́льваць; разгара́цца;

kindle a fire распа́льваць аго́нь (таксама перан.);

kindle a desire распа́льваць жада́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

illumine

[ɪˈlu:mən]

1.

v.t.

1) асьвятля́ць

2) прасьвятля́ць, дава́ць асьве́ту; натхня́ць

2.

v.i.

ясьне́ць; разгара́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раста́пливатьсяI несов.

1. разга́рвацца, разгара́цца, распа́львацца; см. растопи́тьсяI;

2. страд. распа́львацца, падпа́львацца; см. раста́пливатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растопля́тьсяI несов.

1. разга́рвацца, разгара́цца, распа́львацца; см. растопи́тьсяI;

2. страд. распа́львацца, падпа́львацца; см. растопля́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Весніць (паэт.) ’рабіць вясёлым, вясеннім, марыць аб надыходзе нечага вясёлага, шчаслівага’, весніцца (паэт.) ’буйнець, разгарацца, станавіцца вясёлым’. Новыя адыменныя ўтварэнні (КТС); параўн. аналагічна ў польск. wiosnować się ’адмалоджвацца, аднаўляцца’, wiosnować ’квітнець’, чэш. jařiti ’станавіцца буйным, вясёлым, хуткім, рэзкім’, rozjařuje se ’прыходзіць (аб вясне)’, укр. весні́ти уступаць у сілу (аб вясне), расцвітаць’. Да вясна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацнець, узмацняцца, умацоўвацца; крапчэць (абл.); разгарацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

flame

[fleɪm]

1.

n.

1) по́лымя n.

a bright flame — зы́ркае по́лымя

2) аго́нь, языкі́ агню́

3) запа́л -у m. (гне́ву, каха́ньня); палымя́нае пачуцьцё

4) informal прадме́т каха́ньня

my old flame — маё старо́е каха́ньне

2.

v.i.

1) пала́ць, зы́рка палі́цца; гарэ́ць (пра шчо́кі); выбуха́ць агнём, палымне́ць, зіхаце́ць; разгара́цца

Her face flamed with excitement — Твар у яе́ разгарэ́ўся ад хвалява́ньня

2) сьвяці́ць, сьвяці́цца; успалы́хваць, шуга́ць (агнём, зло́сьцю)

to flame out — рапто́ўна пераста́ць дзе́яць (пра рэакты́ўны рухаві́к)

- flame out

- flame up

- flame forth

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)