Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
абня́цца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак.
Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску нязграбна абняліся і пацалаваліся.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аста́нне, ‑я, н.
Тое, што і развітанне. Прасілі на астанні перадаць паклон Маскве.Броўка.[Храпавіцкі:] — Э, давайце ўжо на астанні па чарцы.. на дарогу.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скурч, ‑у, м.
Разм. Тое, што і курч. Прагна ўзіраюся, каб запамятаць Валодзькаў твар. Трэ нешта сказаць на развітанне, але горла сціскае скурч.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расста́нне ’расставанне’ (ТСБМ), раста́не, у выразе нет раста́ня ’вельмі прыемна’ (брасл., Сл. ПЗБ) семантыка, імаверна, іншая, менавіта ’развітанне’, г. зн. нет раста́ня ’не хочацца развітвацца’; такім чынам, да ростань (гл.), параўн. і растанкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗМІ́ТРЫЕВА-БА́ЛАШ (Ганна Яраславаўна) (н. 27.5.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Вучылася ў творчай майстэрні В.Ф.Сумарава (1972—78), скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). Працуе ў галіне тэкстылю і мадэліравання. Стварае аб’ёмныя тэкст. кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажу, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева», «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С.Даманавай), пано «Мой горад» (1997). Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (1992—94). Аформіла сцэн. касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш.