КЛАСІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. classis разрад, клас + facio раблю, раскладваю),
сістэма супадпарадкаваных паняццяў (класаў аб’ектаў) якой-н. галіны ведаў або дзейнасці чалавека, якая выкарыстоўваецца як сродак для ўстанаўлення сувязей паміж гэтымі паняццямі і арыентацыі ў іх разнастайнасці; разбіванне мноства (класа) аб’ектаў на падмноствы (падкласы) па вызначаных адзнаках. Адрозніваюць К. натуральныя (у якасці асновы выкарыстоўваюць істотныя адзнакі, з якіх вынікае максімум вытворных, напр., перыядычная сістэма хім. элементаў) і штучныя, або дапаможныя (выкарыстоўваюць неістотныя адзнакі, напр., алфавітна-прадметныя паказальнікі, імянныя каталогі ў бібліятэках), універсальныя, спецыяльныя, вузкага кола аднародных з’яў і інш. К. — важны сродак захавання і пошуку інфармацыі, садзейнічае руху навукі ад эмпірычнага назапашвання ведаў да тэарэт. абагульненняў, дазваляе рабіць прагнозы адносна яшчэ невядомых фактаў і заканамернасцей.
У.Р.Залатагораў.
т. 8, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбива́ние разбіва́нне, -ння ср.; паралізава́нне, -ння ср.; разме́ньванне, -ння ср.; разла́джванне, -ння ср.; см. разбива́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шевеле́ние
1. варушэ́нне, -ння ср.; шавяле́нне, -ння ср.;
2. варо́чанне, -ння ср., разбіва́нне, -ння ср.; см. шевели́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КЛА́СТЭРНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел тэорыі распазнавання вобразаў, у якім разглядаюцца задачы разбівання (класіфікацыі) дадзенай сукупнасці аб’ектаў на групы (кластэры) блізкіх паміж сабой паводле вызначаных прыкмет аб’ектаў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (напр., аўтаматызаваная дыягностыка захворванняў), крыміналістыцы (напр., у дактыласкапіі), метэаралогіі (прагназаванне надвор’я), геалогіі (аналіз новых радовішчаў), распазнаванне друкаванага ці рукапіснага тэксту, мовы чалавека і інш.
Задачы К.а. бываюць з зададзеным ці невядомым лікам кластэраў, без навучання і з навучаннем з дапамогай чалавека-эксперта, з саманавучаннем распазнавання вобразаў. У залежнасці ад складанасці пастаўленай задачы для адной і той жа сукупнасці аб’ектаў можна выбіраць розныя прыкметы і іх колькасць. Адной з праблем К.а. з’яўляецца выбар найменшай колькасці незалежных прыкмет, паводле якіх адбываецца разбіванне на кластэры. Дзве групы аб’ектаў лічацца рознымі кластэрамі, калі яны выразна раздзелены і канцэнтруюцца вакол сваіх цэнтраў, маюць розную шчыльнасць размяшчэння аб’ектаў, а адлегласць паміж аб’ектамі любога кластэра значна меншая за адлегласць паміж кластэрамі.
На Беларусі даследаванні па праблемах К.а. праводзяцца ў БДУ і Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН.
Літ.:
Дюран Б., Оделл П. Кластерный анализ: Пер. с англ. М., 1977;
Т у Дж.Т., Гонсалес Р.К. Принципы распознавания образов: Пер. с англ. М., 1978.
С.У.Абламейка, В.В.Старавойтаў.
т. 8, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разва́ливаниеII
1. с.-х. раскі́дванне, -ння ср., растраса́нне, -ння ср.; разбіва́нне, -ння ср.;
2. спец. раска́чванне, -ння ср.; см. разва́ливатьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разва́лкаII ж.
1. раскіда́нне, -ння ср., раскі́дванне, -ння ср., растраса́нне, -ння ср.; разбіва́нне, -ння ср.;
2. раска́чванне, -ння ср.; см. разва́ливатьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
развора́чивание
1. раскіда́нне, -ння ср., раскі́дванне, -ння ср.; разбіва́нне, -ння ср.; растраса́нне, -ння ср.; разваро́чванне, -ння ср.;
2. разваро́чванне, -ння ср.;
3. разго́ртванне, -ння ср., раскрыва́нне, -ння ср., развіна́нне, -ння ср.;
4. выпро́стванне, -ння ср., распро́стванне, -ння ср.;
5. разго́ртванне, -ння ср.;
6. разго́ртванне, -ння ср.;
7. разго́ртванне, -ння ср.;
8. разваро́чванне, -ння ср., разго́ртванне, -ння ср.;
9. заваро́чванне, -ння ср.; паваро́чванне, -ння ср.; разваро́чванне, -ння ср.;
10. раскру́чванне, -ння ср.; рассвідро́ўванне, -ння ср.; см. развора́чивать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)