распу́щенный распу́шчаны; разбэ́шчаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растле́нный прил. разбэ́шчаны, мног. паразбэ́шчваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

amoral [ˌeɪˈmɒrəl] adj. амара́льны; разбэ́шчаны; распу́сны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

immoral [ɪˈmɒrəl] adj. амара́льны, распу́сны, разбэ́шчаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reprobate​2 [ˈreprəbeɪt] adj. амара́льны, разбэ́шчаны, распу́сны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разну́зданный

1. раскілза́ны;

2. перен. распу́шчаны, разбэ́шчаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozwiązły

распусны, разбэшчаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozwydrzony

разбэшчаны, распушчаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyuzdany

разбэшчаны, распушчаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ХІ́ПІ (англ. адз. лік hippie),

групы моладзі, якія адмаўляюць некат. каштоўнасці і нормы паводзін сучаснай цывілізацыі ў духу контркультуры. Рух Х. ўзнік у 2-й пал. 1960-х г. у ЗША як мірна-пасіўны пратэст супраць грамадства матэрыяльнага дабрабыту і спажывання, прагматычных каштоўнасцей. Сімвалам руху стала кветка. Х. выступалі за свабоднае, натуральнае жыццё, аб’ядноўваліся ў абшчыны (адна з іх і цяпер дзейнічае ў Капенгагене). У пераносным сэнсе Х. — чалавек, які экстравагантна сябе паводзіць, разбэшчаны і неахайна апрануты. Ужо ў 1960-я г. пачалася камерцыялізацыя контркультуры Х., найперш у модзе.

Літ.:

Забриски Пойнт: [О движении хиппи 60-х гг.: Альманах]. М., 1993;

Рожанский Ф.И. Сленг хиппи: Материалы к словарю. СПб.;

Париж, 1992.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 17, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)