Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Рмн. кіёвак; ж.
Абл.Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пуко́ўка ’рагоз’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. пухоўка ’рагоз’; замена X на к, відаць, пад балтыйскім уплывам; аднак не выключана і паходжанне ад пук ’кветаноснае сцябло, стаўбур’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАСМАПАЛІ́ТЫў біялогіі,
віды (або інш. таксоны) раслін і жывёл, якія трапляюцца амаль па ўсёй Зямлі. К. — арганізмы з вял. адаптыўнымі здольнасцямі, шырокай экалагічнай пластычнасцю. На ўзроўні віду К. нямнога. З раслін — водныя і балотныя, напр., рагоз, раска, урэчнік, або пустазелле — драсён птушыны, мятліца аднагадовая, стрэлкі, трыпутнік вялікі і інш.; з жывёл — гар. верабей, шэры пацук, пакаёвая муха і інш. Часцей К. — таксоны больш высокага рангу. З раслін — злакі і складанакветныя, з жывёл — калаўроткі, прэснаводныя ракападобныя, ціхаходкі і інш.Гл. таксама Эндэмікі.
Абл.Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш.Шашкоў.Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водныя, прымацаваныя да грунту вадаёма расліны, большасць лістоў і кветак якіх размешчана пад вадой (напр.рагоз, трыснёг, стрэлкаліст).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАКНІ́СТЫЯ РАСЛІ́НЫ,
група раслін, валокны прыродныя якіх ідуць на розныя вырабы (пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш.). Да іх належаць некаторыя водарасці, мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя і асабліва пакрытанасенныя. Каля 2000 відаў, выкарыстоўваюцца і культывуюцца каля 600.
Найб. важныя сямействы: мальвавыя (абутылон, або канатнік, бавоўнік, кенаф), лёнавыя (лён), ліпавыя (джут, ліпа), каноплевыя (каноплі), крапіўныя (крапіва, рамі), агававыя (агава), бананавыя (тэкст. банан). Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя і драўняныя валокны, а таксама валаскі раслін, у залежнасці ад чаго валакністыя расліны падзяляюцца на валасковыя, драўняныя і лубяныя. На Беларусі з валакністых раслін культывуюцца каноплі і лён, таксама трапляюцца дзікарослыя з родаў асака, крапіва, ліпа, пажарніца, рагоз, трыснёг, хацьма і інш.