falka

ж. невялікая хваля; зыб, рабізна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рябь

1. (на воде) рабізна́, -ны́ ж.;

2. (в глазах) мітусня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ripple1 [ˈrɪpl] n.

1. рабізна́ (на вадзе); зыб

2. хва́лістасць; хвалепадо́бнасць

3. : a ripple of laughter серабры́сты смех;

a ripple of talk го́ман

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Рачы́шнік ’божая кароўка’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., ЛА, 1). Няясна; магчыма ад грачы́ха ’грэчка’ з адпадзеннем пачатковага г, параўн. рачы́шнік ’грачанішча’ (Сцяшк. Сл.); матывацыя — рабізна грэчкі (= як пасыпаная грэчкай?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калыба́ Зыб на рацэ (Гом). Тое ж рабізна́ (РБС).

в. Калыбань Камар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

*Ме́рхаць, ме́рхотьрабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (паўд.-усх., Бел.-рус. ізал.). З укр. мовы. Параўн. мо́рхлий ’зморшчаны’, моршо́к ’маршчына’, ме́рхнути ’гаснуць, губіць бляск’, ’жухнуць’. Да моршчыцца (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dimple

[ˈdɪmpəl]

1.

n.

1) я́мачка f. (на шчо́ках, на барадзе́)

2) рабізна́ f.

2.

v.t.

рабаці́ць, пакрыва́ць рабізно́ю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Рабаці́нне ’вяснушкі або ямкі на скуры; рабізна на паверхні вады’ (ТСБМ), рабаце́нне, рабаце́не, рабаццё, рабаце́ня, рабаце́нё ’вяснушкі’ (Сл. ПЗБ), ’пашкоджанне скуры ад воспы’ (Сцяшк.), рабоце́нье, рабоці́нье ’воспіны’ (ТС). Паводле народных уяўленняў, як вынік разбурэння гнёздаў птушак: Птушкі пораш, затоя і рабаццё (смарг., Сл. ПЗБ; Архіў БЭЛА). Ад рабы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пестрота́

1. страка́тасць, -ці ж.; пярэ́стасць, -ці ж.; рознакаляро́васць, -ці ж.; рабізна́, -ны́ ж.;

2. перен. неаднаста́йнасць, -ці ж., ро́знасць, -ці ж.; квяці́стасць, -ці ж.; см. пёстрый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабаці́нне, ‑я, н.

1. зб. Разм. Вяснушкі. — А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў .. [Яўхім] весела, падсмейваючыся з яе твару, абсеянага, як канапляным насеннем, рабаціннем. Мележ. // Ямкі, шчарбіны на скуры пасля воспы. Грубаваты, пабіты рабаціннем твар [Рогача], асветлены натхненнем, цяпер прыгожы. Савіцкі. // Аб рабой афарбоўцы чаго‑н. На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Петрык] шпарка камячыў у нецярплівых руках стужку [тэлеграмы], быццам злізваючы з яе рабацінне літар. Шынклер.

2. Рабізна на паверхні вады. Вада нібы ўскіпвала і яе чыстая, як люстра, паверхня пакрывалася частым-частым рабаціннем. Лынькоў. Падзьмуў ветрык, пусціў па вадзяному люстэрку рабацінне. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)