ро́ба

(фр. robe)

грубае рабочае адзенне, звычайна парусінавае або брызентавае (напр. у маракоў, грузчыкаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

малескі́н

(англ. moleskine)

шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць рабочае і спартыўнае адзенне («чортава скура»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ARD = Arbeitsgemeinschaft der Rundfunkangestellten Deutschlands – Рабочае аб’яднанне студый радыёвяшчання Германіі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hiring

[ˈhaɪrɪŋ]

n.

найм -у m., pl. на́ймы, найма́ньне n.

hiring of manpower — найма́ньне людзко́е рабо́чае сі́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод. // Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу. «Беларусь». Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРА́ГЛАЙН (англ. dragline),

аднакаўшовы экскаватар з гнуткай канатнай сувяззю стралы і каўша. Абсталёўваецца звычайна шагаючым ходам. Даўж. стралы да 100 м, ёмістасць каўша да 80 м³. Выкарыстоўваецца для здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам (у кар’ерах), у гідратэхн. і меліярац. буд-ве. Д. наз. таксама яго рабочае абсталяванне.

Схема драглайна: 1 — коўш; 2 — страла; 3 — паваротная платформа з рухавіком.

т. 6, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЫРА́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,

у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі, у міжрэччы сярэдняга цячэння рэк Індыгірка і Калыма. Пл. каля 7500 км². Вугляносная тоўшча ніжнемелавога ўзросту. Магутнасць тоўшчы да 5 км, каля 80 вугальных пластоў. Вуглі каменныя, маркі Б, Д, Ж, К. Цеплыня згарання на рабочае паліва 23,26 МДж/кг. Распрацоўваецца з 1935. Цэнтр здабычы — г.п. Зыранка.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

асяро́ддзе, -я, н.

1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх існуюць якія-н. арганізмы, жывуць і дзейнічаюць людзі.

Сацыяльнае а.

Навакольнае а.

2. Група людзей, звязаных агульнасцю ўмоў існавання, заняткаў і пад.

Рабочае а. сяброў.

3. спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую-н. прастору і маюць пэўныя якасці.

Воднае а.

Пажыўнае а.

|| прым. асяро́ддзевы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Асяроддзевыя фактары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хала́т

(ар. chalat)

1) верхняе хатняе або рабочае адзенне;

2) верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў (напр. бухарскі х.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРАГАНДЗІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,

у Казахстане, у бас. р. Нура. Пл. каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магутнасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд. т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.

т. 8, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)