sunspot [ˈsʌnspɒt] n.

1. astron. пля́ма на со́нцы

2. вясну́шка; pl. sunspots рабаці́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ла́ставінкірабацінне, вяснушкі’ (Шпіл.), ластуовінні (Мат. Гом.), ластовьіньне (Нар. лекс.) узніклі ў выніку намінацыі ⁺ластавіныя рабінкі, ластавінае рабацінне і інш. Параўн. ластаўчына рабінне (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весну́шка ж. вясну́шка, -кі ж., собир., разг. рабаці́нне, -ння ср., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяснушкі, рабацінне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

speckle [ˈspekl] n.

1. пля́мка, кра́пінка

2. вясну́шка; му́шка;

She’s got speckles only in spring. У яе рабацінне толькі вясною.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяснушка. Звычайна мн. л. вяснушкірабацінне’ (БРС, КТС; з 1954 г.). Відавочна, пранікла з рус. мовы. Да вясна́ (гл.). Сюды ж вясну́шкава́ты (БРС, КТС), вяснушкавы (КТС), вяснушчаты (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабы́, ‑ая, ‑ое.

1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы. Карамазаў. // Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры. Асіпенка.

2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы! Чарнышэвіч. Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы. Дамашэвіч. / у знач. наз. рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж. Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым. Якімовіч.

3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

•••

Абое рабое гл. абое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхлі́станы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхлістаць.

2. у знач. прым. Тое, што і расхрыстаны (у 2 знач.). Шустрыя хлопчыкі ў расхлістаных кажушках не прапускалі ніводных саней. Навуменка. Конік амаль увесь хаваўся ў жыце, а хлопец, бялявы, расхлістаны, ладны, у шэрай сялянскай кашулі, ледзь пагойдваўся, плыў над калоссем. Ракітны. На руках і расхлістанай грудзіне [немца] таксама рабацінне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ршаўлі мн. л. ’грузды’ (Сцяшк. Сл.). Імаверна, роднаснае да порхаўка (гл.), звязанае з порхлы ’рассыпісты’ ці з іншымі значэннямі слоў з аднаго гнязда з коранем порх‑ / поре-, такімі, як ’сыпаць, кідаць’, ’прарастаць’, ’выскокваць’, ’даваць парасткі’, ’лушчыцца’, параўн. рус. дыял. поршни ’высыпка прышчоў на твары’, чэш. дыял. peršaрабацінне’ (Мяркулава, Этимология—1970, 154). Магчыма, балтызм, параўн. літ. purslas ’пеністая сліна, pursti ’разбухаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)