піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце́, п’юць; піў, піла́, -ло́; пі; пі́ты; незак.

1. што і без дап. Глытаць вадкасць.

П. каву.

Хочацца п.

2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.

П. за чыё-н. здароўе.

Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).

3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.

Муж не п’е і не курыць.

П. без просыпу.

Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.

|| зак. вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).

|| наз. піццё, -я́, н. і пітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жлу́кта, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -кце, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

Пра таго, хто многа п’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trnksüchtig a які́ п’е (запо́ем)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

winebibber

[ˈwaɪn,bɪbər]

n.

той, хто п’е шмат віна́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

папапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́ і папапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго (разм.).

Піць неаднаразова; папіць многа чаго-н.

Папапіць (папапіваць) піўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ць¹, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; -пі́ты; зак., што чым.

Выпіць што-н., заглушаючы непрыемны смак або аблягчаючы праглынанне чаго-н.

З. лякарства вадой.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляно́вік, ‑у, м.

Разм. Кляновы сок. І дачка з гладыша п’е кляновік нагбом. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадахлёб, ‑а, м.

Разм. іран. Пра таго, хто п’е многа вады, любіць рэдкую страву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна алкаголю).

2. каго (што). Выпіць больш за каго-н. (разм.).

|| незак. перапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; зак., каго (разм.).

Увесці каго-н. у страту, многа выпіўшы за яго кошт.

Я ж вас не аб’ем і не абап’ю.

|| незак. абапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)