Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьме́нства ’пісьменнасць, сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў пэўнага перыяду’, укр. письменство ’грамата, граматнасць’, ’пісьменнасць’, ’вучонасць, веды’, славен. pisménstvo ’літаратура’ < пісьмёны < пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́ны, рун; адз. руна, ‑ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах. Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. Лужанін.

2. Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́ны ’старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камянях і інш. прадметах’ (ТСБМ). Ад ст.-герм. *rūnō ’таямніца’, ’шаптаць’, сучаснае ням. raunen ’нашэптваць’, ст.-ісл. ryna ’чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́ны1

(ням. Runen, ад ст.-сканд. run = таямніца)

пісьмёны, якімі карысталіся старажытныя германцы (3 ст.); захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах на тэрыторыі Германіі і Скандынавіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГРА́ФІС

(Graphis),

род накіпных лішайнікаў сям. графідавых. Вядома 300 пераважна трапічных і субтрапічных відаў, ва ўмераных шыротах — некалькі відаў. На Беларусі пашыраны графіс начэрчаны (G. scripta), расце на гладкай кары лісцевых дрэў.

Слаявіна ў выглядзе дробназярністай, аліўкава-шэрай, матавай корачкі, часам слабапрыкметная або цалкам у субстраце. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, доўгія і вузкія, прамыя, дугападобна выгнутыя, часам хвалістыя і разгалінаваныя, утвараюць малюнак, які нагадвае складаныя пісьмёны (адсюль назва). Дыск апатэцыя вузкі, шчылінападобны, чорны, з шызым напылам або без яго. Сумкі 8-споравыя. Споры цыліндрычныя, бясколерныя, потым цямнеюць.

т. 5, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)