перамо́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -мо́г, ж.

1. Поспех у бітве, вайне, поўнае паражэнне праціўніка.

Дабіцца перамогі над ворагам.

2. Поспех у барацьбе за што-н., ажыццяўленне, дасягненне чаго-н. у выніку барацьбы, пераадолення чаго-н.

П. ў спаборніцтве.

Пірава перамога (кніжн.) — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню [па імені эпірскага цара Піра].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПІР (Pyrros; 319—273 да п.э.),

цар Эпіра (Паўн. Грэцыя) у 307—302 і 296—273 да н.э., палкаводзец. Удзельнічаў у бітве дыядохаў каля г. Іпс (301 да н.э.) на баку Дэметрыя і Паліяркета. Пры дапамозе егіп. цара Пталамея I замацаваў сваю ўладу над Эпірам (страціў у 302 да н.э. ў выніку паўстання племя малосаў), далучыў да сваіх уладанняў а-вы Керкіра, Леўкада, вобл. Акарнанія, Амбракія і інш. тэр. Грэцыі. У 287 да н.э. на працягу 7 мес. валодаў Македоніяй. У час вайны Рыма з г. Тарэнт выступаў на баку апошняга, у бітве каля Гераклеі ў 280 да н.э. яго наёмнае войска перамагло рымлян. У 279 да н.э. каля г. Аўскулум цаной вял. страт (адсюль назва «пірава перамога») зноў разбіў рымлян. У 278 да н.э. разам з сіракузянамі выступіў супраць саюзнікаў Рыма сіцылійскіх карфагенян. У 275 да н.э. армія П. разбіта рымлянамі каля Беневента. П. уцёк у Тарэнт, потым у Эпір, дзе забіты македанянамі.

т. 12, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перамо́га ж.

1. (успех в каком-л. деле) побе́да;

п. над во́рагам — побе́да над враго́м;

дабі́цца ~гі ў спабо́рніцтве — доби́ться побе́ды в соревнова́нии;

2. (триумф) торжество́ ср.;

п. дэмакра́тыі — торжество́ демокра́тии;

Пі́рава п. — Пи́ррова побе́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

1. Поспех у змаганні (вайне, баі і пад.). Адгрымелі салюты ў гонар перамогі. Шахавец. І там гараць нямецкія танкі. Вялікая перамога над ворагам. Чорны. І на палях варожых бой Мы перамогай закончым. Танк. // Поспех у працоўным або спартыўным спаборніцтве. Дабіцца перамогі ў сацыялістычным спаборніцтве. // Поспех у ажыццяўленні чаго‑н., дасягнуты ў выніку барацьбы, пераадолення якіх‑н. цяжкасцей. Перамога сацыялістычнага ладу. Перамога справы міру. Вытворчыя перамогі.

2. Поўны поспех, трыумф. Перамога ідэй ленінізма.

•••

Пірава перамога — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню (ад гістарычнай падзеі — перамогі эпірскага цара Піра над рымлянамі, якую ён атрымаў цаной вялікіх ахвяр).

Скласці (аддаць, узлажыць, прынесці) што на алтар перамогі гл. скласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)