пинг-по́нг спорт. пінг-по́нг, род. пінг-по́нга м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пинг-по́нговый спорт., полит. пінг-по́нгавы;

пинг-по́нговая диплома́тия пінг-по́нгавая дыплама́тыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ping-pong [ˈpɪŋpɒŋ] n. BrE, infml насто́льны тэ́ніс, пінг-понг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МЕНА́М-ЧА́О-ПРА́Я, Менам, Чаўпхрая,

рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе. Даўж. каля 1200 км (ад вытоку гал. прытока М.-Ч.П. — р. Пінг — 1500 км), пл. басейна каля 150 тыс. км². Пачынаецца ў гарах на Пн краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі зал. Паўд.-Кітайскага м., утварае дэльту. Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця р. Пінг), у паводкі на 750 км (ад г. Утарадыт). Сплаўная. У дэльце М.-Ч.-П. — г. Бангкок.

т. 10, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ping1 [pɪŋ] n.

1. свіст (кулі)

2. comput. пінг; паке́тны інтэрнэ́тны шука́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

раке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай авальнага абруча з дзяржаннем або лапаткі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Тэнісная р.

Першая р. (перан.: лепшы ігрок).

|| прым. раке́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́ніс, ‑а, м.

Спартыўная гульня з мячом і ракеткамі на пляцоўцы-корце з сеткай пасярэдзіне. Спаборніцтва па тэнісу.

•••

Настольны тэніс — тое, што і пінг-понг.

[Англ. tennis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг. Марына .. прыгожа дзейнічала ракеткай на тэніснай пляцоўцы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Pngpong n -s, -s разм. насто́льны тэ́ніс, пінг-по́нг

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пласірава́ць

(ад англ. place = класці, размяшчаць)

накіроўваць мяч у час гульні ў тэніс або пінг-понг дакладна ў вызначанае месца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)