ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.

Л. дзіця.

2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.

Л. сабаку.

3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.

Сонца л. твар.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

czułostka

ж. пяшчота, пяшчотнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pieszczota

ж. пяшчотнасць, пяшчота; ласкавасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ласка́васць ж. Zärtlichkeit f -, -en (пяшчотнасць); Fréundlichkeit f -, -en (прыветнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДАВІДЗЕ́НКА Леанід Рыгоравіч (н. 9.5.1941, Мінск),

бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Выкладае ў Бел. ліцэі мастацтва (з 1969). Аўтар станковых твораў «Сяброўкі» (1970), «Пяшчотнасць» (1972), «Купава» (1974), «Маці і сын» (1978), «Юнак з вавёркай» (1979), «Рэчанька» (1983), «Бульбачка», «Два торсы» (абедзве 1984) і інш. Манум. работы: у Мінску — фантан «Лета» (1974) на праспекце Машэрава, «Сымон-музыка» (1982) для муз. ліцэя пры кансерваторыі, «Чалавек ідзе» (1986) у парку па вул. Арлоўскай; у Нясвіжы — «Дама ў чорным» (1993); «Любава» (1978) у цэнтр. парку г. Кішынёў і інш. Творчасць адметная лірычным вырашэннем тэмы, тонкім адчуваннем матэрыялу.

т. 5, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жано́цкасць, ‑і, ж.

Сукупнасць рыс і якасцей, якія ўласцівы жанчыне; пяшчотнасць, ласкавасць, прывабнасць. У рухах [Люсі] паяўлялася нешта ад незвычайнай красуні: прывабная мяккасць, жаноцкасць, вялікія сінія вочы палалі ласкавасцю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Трохі грубы. Грубаваты голас. □ Дзедам старога называла ўся брыгада, і ў гэтай назве была нейкая пяшчотнасць, грубаватая, змешаная з адценнем .. лёгкай маладой насмешкі і пашаны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wéichheit f -

1) мя́ккасць

2) мя́ккасць, лаго́днасць, пяшчо́тнасць, ласка́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і са злучн. «што».

Зведаць на ўласным вопыце; перажыць, адчуць. Зазнаць шчасце. □ [Чалавек] даўно ўжо не быў хлапчуком і зазнаў у жыцці, што мужнасць і пяшчотнасць — родныя сёстры. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Sánftheit f -

1) лаго́днасць

2) мя́ккасць, пяшчо́тнасць

3) пака́тасць, спа́дзістасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)