бабі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Пярэдняя частка царквы перад паперцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рысь¹, ж.

1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.

Ехаць рыссю.

2. Часты і павольны бег чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхо́жая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і пярэдняя.

Распрануцца ў прыхожай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

anteroom [ˈæntiru:m] n. fml пярэ́дняя, прыхо́жая; вестыбю́ль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

авансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hallway [ˈhɔ:lweɪ] n.

1. BrE пярэ́дняя

2. AmE калідо́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пярэ́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пярэ́дні пярэ́дняя пярэ́дняе пярэ́днія
Р. пярэ́дняга пярэ́дняй
пярэ́дняе
пярэ́дняга пярэ́дніх
Д. пярэ́дняму пярэ́дняй пярэ́дняму пярэ́днім
В. пярэ́дні (неадуш.)
пярэ́дняга (адуш.)
пярэ́днюю пярэ́дняе пярэ́днія (неадуш.)
пярэ́дніх (адуш.)
Т. пярэ́днім пярэ́дняй
пярэ́дняю
пярэ́днім пярэ́днімі
М. пярэ́днім пярэ́дняй пярэ́днім пярэ́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пере́дняя ж., сущ. пярэ́дні пако́й; пярэ́дняя, -няй ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

|| прым. фаса́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

foreleg

[ˈfɔrleg]

n.

пярэ́дняя нага́, пярэ́дняя ла́па

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)