ко́мі-пермякі́, ‑оў; адз. комі-пярмяк, комі-пермяка, м.; комі-пярмячка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. комі-пярмячкі, ‑чак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі РСФСР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віндроўэр ’уборачная машына, якая косіць збажыну, укладвае яе ў рады для далейшага дасыхання і даспявання’ (КТС, Я. Пярмяк). З рус. виндроуэр < англ. windrower < англ. windrow ’паласа скошанага сена, збажына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)