Які мае адносіны да стрыжа, належыць яму. Абрыў, быццам пчаліныя соты, увесь у стрыжыных норах.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пчалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пчалы. Пчаліны мёд. Пчаліны рой. Пчаліная калода. Пчаліны звон.
2.узнач.наз.пчалі́ныя, ‑ых. Група сямействаў джаланосных насякомых атрада перапончатакрылых, да якой адносяцца пчала, чмель і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пчолы 2/19; 3/162, 174; 9/52, гл.Пчаліныя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКО́ВАЯ МОЛЬ, агнёўка пчаліная вялікая (Galleria mellonella),
матыль сям. агнёвак. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі — у раёнах пчалярства. Актыўная на змярканні і ноччу.
Даўж 15—20 мм, размах крылаў 15—35 мм. Пярэднія крылы ў самкі фіялетава-шэрыя, у самца бураватыя, заднія шэрыя. Яйцы адкладвае ў шчыліны і смецце на дне вуллёў, на соты. Вусені (клочні) даўж. 14—18 мм брудна-белыя з карычневай галавой. Кормяцца арган. рэшткамі, потым воскам сотаў, коканамі пчол (ператвараюць іх у парахню). Ячэйкі сотаў аплятаюць павуцінай. Акукліванне ў коканах. За год 2—3 пакаленні. Вусені або яйцы зімуюць. Васковая моль шкодзіць пчалярству. Пры масавым размнажэнні пчаліныя сем’і гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧО́ЛЫ, пчаліныя (Apoidea),
надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 6 сям., каля 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі пераважна трапляюцца П. (андрэна, калет, гілеус, панург і інш.), чмялі. Кормяцца пылком і нектарам раслін. Маюць вял.гасп. значэнне як апыляльнікі раслін. Пчол меданосных разводзяць для атрымання прадуктаў пчалярства.
Даўж. ад 1,5 мм да 5 см, у большасці відаў I—1,5 см. Цела пераважна ўкрыта густымі валаскамі. Ротавы апарат грызуча-ліжучы, у выглядзе хабатка. Многія П. маюць прыстасаванні (збіральны апарат) для збору пылку, напр., густыя валаскі на задніх нагах ці расшыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі і інш. Добра развіты слінныя залозы і валляк. Маюць джала і ядавітыя залозы. Большасць відаў адзіночныя (у гняздзе — самец і самка, якая будуе гняздо і збірае корм для лічынак). У «грамадскіх» П. сям’я (гл.Пчаліная сям’я) складаецца з адной або некалькіх плодных самак. самцоў і мноства бясплодных самак (рабочыя асобіны). Паразітныя П. адкладваюць яйцы на корм, назапашаны інш. насякомымі, выкарыстоўваюць гнёзды П. інш. відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чы́ры Паводле падання. Лясныя борці «чэры», пчаліныя вуллі (Крыч.).
□г. Чэрыкаў Маг. і г. Чириков (1708 Лісты Пятра I, т. 8, вып. 1, 1948, 92).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
фа́вус
(лац. favus = пчаліныя соты)
1) заразная хвароба скуры чалавека, выкліканая паразітычнымі грыбамі; парша;
2) заразная грыбковая хвароба жывёл (сабак, катоў, трусоў, птушак);
3) захворванне раслін (яблыні, грушы, цытрусавых, бульбы і інш), выкліканае рознымі відамі грыбоў і бактэрый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус.сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск.susz, в.-луж., н.-луж.suš ’суш’, чэш.souš ’суша’, славац.súš ’суш’, славен.sȗš ’суша’. Прасл.*suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ.sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ.saũsis ’студзень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маты́ліца1, матылі́ца ’від начных матылькоў’ (ТСБМ, Шат.). Да матылёк (гл.). Абсуфіксегл. Сцяцко, Афікс. наз., 157–158. Сюды ж мотыліца ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ’ветрагон, непастаянны чалавек’ (ТС).
Матыліца2, моты́ліца, матылі́цы ’фасцыялёз у жывёл, выкліканы лічынкамі стужачных глістоў’ (ТСБМ, Янк. БП і БФ, Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лун., Шатал.; слуц., Нар. словатв.). Польск.motylica, н.-луж.mjatelica, чэш.motolice, славац.motolica, славен.metíljavica, серб.-харв.ме̏тиљ ’тс’. Народная этымалогія асацыіруе з матаць (гл.), таму што пры гэтай хваробе жывёла матае галавой.
Маты́ліца3, матылі́ца, мотыліца ’хвароба (пчол), васковая моль’ (Анох.; б.-каш., Мат. Гом.). Да матылёк (гл.). Ад назвы маты́ліцы — ’матылька, які аблытвае павуцінай пчаліныя соты і губіць пчол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
страка́цець1, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца. І толькі калі [Ніна] зірнула ў акно, зразумела — поезд, змяншаючы хуткасць, падыходзіў да станцыі: перад вачыма разгаліноўваліся бліскучыя ад сонца рэйкі, а ўдалечыні ўжо стракацелі цагляныя і драўляныя будынкі прыгарада.Сіўцоў.На .. [хлопцах] былі таксама вузкія дудачкай штаны, з-пад якіх стракацелі шкарпэткі.Асіпенка.//чым або адчаго. Быць, здавацца стракатым, рознакаляровым (ад чаго‑н.). Імшары стракацяць рознакаляровымі сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі.Сачанка.Пчаліныя хаткі стракацелі рознай афарбоўкай між пабеленымі стваламі яблынь.Пестрак.Невысокая трава паабапал стракацела жоўтымі люцікамі, ружовымі смолкамі, сінімі званочкамі.Ваданосаў.Берагі ракі стракацелі ад птушак, што, здавалася, зляцеліся сюды з усіх джунгляў.Хомчанка.
2. Станавіцца стракатым. Вуліца пачала стракацець белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі.Мележ.
страка́цець2, ‑ціць; незак.
1. Часта трапляцца на вочы, мільгаць перад вачыма. На паплавах стракацеў дзяцельнік, тырчалі галоўкі адуванчыка, у нізінах паміж асакою жаўцела лотаць.Гурскі.
2.чым. Змяшчаць шмат таго, што часта паўтараецца. І толькі параўняўся .. [Джыавані] з газетным кіёскам, які стракацеў вокладкамі розных часопісаў, як востры боль прастроміў яго плячо.Лынькоў.//перан. Змяшчаць шмат чаго‑н. аднароднага, што часта паўтараецца. Друк нацыянальна-вызваленчага руху стракацеў строфамі і вобразамі Купалы, асабліва ў допісах з месц.Таўлай.Таўбін любіў ужываць словы-абрубкі, яго юныя вершы часамі стракацелі іншамоўнымі слоўцамі.Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)