пухна́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пушысты, мяккі.

Пухнаты коцік.

Пухнатая шапачка.

2. Поўны, пухлы.

П. тварык.

|| наз. пухна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bushy [ˈbʊʃi] adj.

1. густы́, калма́ты, пушы́сты;

a bushy tail пушы́сты хвост

2. пакры́ты куста́мі, заро́слы хмызняко́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сыпу́чы, -ая, -ае.

1. Тое, што і сыпкі.

С. пясок.

2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы).

Пасля мыцця валасы робяцца сыпучымі.

|| наз. сыпу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

furry [ˈfɜ:ri] adj.

1. футро́вы, фу́травы

2. пушы́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

flckig a пушы́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wllig a пушы́сты, пу́хкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

puchaty

пухкі, пухнаты, пушысты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fluffy [ˈflʌfi] adj.

1. мя́ккі; пу́хкі, пушы́сты

2. мя́ккі, пу́хкі, лёгкі (пра ежу)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

plzig a пакры́ты фу́трам, пушы́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЎСЕ́Ц (Helictotrichon),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды: аўсец пушысты (Helictotrichon pubescens; нар. назва заечы авёс), трапляецца па ўсёй тэрыторыі, расце на сухіх лугах, лясных палянах і ўзлесках, на адхонах, асабліва ўздоўж дарог; аўсец лугавы (Helictotrichon pratense; рэдкі від, вядомы толькі па звестках навук. літаратуры). Лугавыя кармавыя травы.

Шматгадовыя травяністыя расліны звычайна з паўзучымі падземнымі парасткамі або пазбаўлены іх і тады ўтвараюць шчыльныя дзернавінкі. Сцябло круглаватае, прамастойнае, выш. да 120 см. Лісце лінейнае, часам уздоўж складзенае. Каласкі 2—5-кветныя. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім асцюком. Мяцёлка сціснутая або раскідзістая, нярэдка гронкападобная.

Аўсец пушысты.

т. 2, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)