Вучэнне аб расстаноўцы знакаў прыпынку; пунктуацыя.
[Лац. interpunctio — раздзяленне мовы кропкамі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗНА́КІ ПРЫПЫ́НКУ, пунктуацыя,
графічныя сродкі перадачы граматычнай і інтанацыйнай будовы сказа. Узніклі з пачаткам кнігадрукавання (15 ст.). Сучасная бел. мова мае 10 З.п.: кропка, пытальнік, клічнік (паказваюць канец сказа, а таксама апавядальную, пытальную і клічную інтанацыі); коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, дужкі (ставяцца ўнутры сказа); двукоссе (выдзяляе простую мову і цытаты); шматкроп’е (паказвае запінку, пропуск, незакончанасць). Працяжнік адметны шматзначнасцю. Раздзяляльныя З.п. (кропка, коска, двукроп’е і інш.) — адзіночныя; выдзяляльныя (дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі) — заўсёды парныя. Некат. падвойваюцца, патройваюцца і спалучаюцца паміж сабою. Найчасцей пунктуацыя абумоўлена толькі сінтаксічнай будовай сказа, безадносна да канкрэтнай інтанацыі, і мае строгую нарматыўнасць. Інтанацыйныя З.п. арыентуюцца на вымаўленне і бываюць факультатыўныя (асабліва працяжнік і коска ў маст. мове). У абодвух выпадках З.п. цесна звязаны з сэнсава-граматычным і эмацыянальна-стылістычным зместам сказа. Сказы без З.п. былі б двухсэнсавыя ці цьмяныя, напр.: «Скажы яму добра» — «Скажы яму: добра!» — «Скажы: яму добра?» — «Скажы яму. Добра?».
Літ.:
Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларуская пунктуацыя. 2 выд.Мн., 1972;
Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К Леанід Іванавіч (н. 23.3.1930, в. Кульшыно Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Засл. работнік адукацыі Беларусі (1990). Д-рфілал.н. (1980), праф. (1982). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1966 у БДУ. Даследуе сучасную бел. мову, пераважна яе сінтаксічныя і стылістычныя асаблівасці. Аўтар прац «Пунктуацыя беларускай мовы» (1969, 3-е выд. 1982), «Сучасная беларуская мова» (1974, 2-е выд. 1985), «Далучэнне ў сучаснай беларускай мове» (1975), «Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы» (1980), «Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (1987) і інш. Сааўтар акад. «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), нарматыўнага «Слоўніка беларускай мовы» (1987), шэрагу навук. дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЧУМА́К Людміла Мікалаеўна (н. 15.5.1950, в. Крамяніца Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1998). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1971). Настаўнічала. З 1977 выкладае ў БДУ (з 1994 заг. кафедры). Даследуе праблемы сінтаксісу сучаснай рус. мовы, рус. мовы як замежнай, лінгвакультуралогіі, сацыялінгвістыкі. Аўтар манаграфій «Сінтаксіс рускай і беларускай моў у аспекце культуралогіі» (1997), «Супастаўляльнае лінгвакультуразнаўства: прынцыпы, метады, слоўнікі» (2003), навуч. дапаможнікаў «Руская мова ў тэстах і каментарыях: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (2001, у сааўт.), «Сінтаксіс. Курс лекцый» (2003), і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
interpunkcja
interpunkcj|a
ж.пунктуацыя; знакі прыпынку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАРДО́ВІЧ Анатоль Майсеевіч (н. 3.1.1928, в. Малыя Навасёлкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Канд.філал.н. (1958), праф. (1992). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951), з 1953 выкладае ў ім (з 1965 заг. кафедры, з 1974 нам. дэкана, у 1978—2001 дэкан). Даследуе пытанні марфемікі і словаўтварэння. Адзін з аўтараў навук. і навуч.-метадычных комплексаў для студэнтаў і навучэнцаў: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» (1989, з Л.М.Шакуном), «Сучасная руская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (1993), «Супастаўляльны курс рускай і беларускай моў» (1999, з А.А.Гіруцкім і Л.В.Чарнышовай), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2003, з М.М.Круталевічам і А.А.Лукашанцам) і інш.