пакры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Крычаць зрэдку, час ад часу. Ляскалі пугі, пакрыквалі фурманы, рыпелі і грукацелі колы. Хомчанка. Недзе ў гушчары пакрыкваў драч. Грахоўскі. // Камандаваць, распараджацца, павышаючы голас. Санітары безуважна пакрыквалі: — Дарогу, дарогу! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«НЕЗАЛЕ́ЖНАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штотыднёва з 8.6 да 11.7.1920 у Вільні на бел. мове. Рэдактар Г.Багдановіч, выдавец У.Знамяроўскі. Мела рубрыкі «На белым свеце» і «Хроніка». Значную ўвагу аддавала праблеме будучага лёсу Беларусі (арт. «Сучасная вайна і Беларусь», «Не чакайце міру», «Ленін і Брусілаў»), зямельнаму пытанню (арт. «Беларускае сялянства і зямельнае пытанне», «Каму зямля?», «Зямельная рэформа на «Усходніх землях»). Выкрывала спробы акупац. адміністрацыі сфальсіфікаваць звесткі статыстыкі пра нац. склад насельніцтва бел. зямель (арт. «Мова статыстыкі»). Пісала пра арганізацыю нац. школы, спажывецкай кааперацыі. Змясціла артыкулы да 20-годдзя з дня смерці Ф.Багушэвіча, асобныя творы Я.Купалы, М.Гарэцкага, В.Лемеша, Г.Багдановіча, А.Пугі, інфармацыю пра святкаванне 15-годдзя творчай дзейнасці Я.Купалы, фарміраванне бел. войска і інш. З-за ваен. цэнзуры большасць матэрыялаў падпісана псеўданімамі і крыптанімамі. Выйшла 6 нумароў. Забаронена польскай вайсковай адміністрацыяй.
А.С.Ліс.
т. 11, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пугаўё, ‑я, н.
Дзяржанне пугі; пужальна. Фурман стаяў перад нартамі, трымаючы ў левай руцэ вялікія рукавіцы з аўчыны, а ў правай сырамятную пугу на доўгім бамбукавым пугаўі. Брыль. [Зміцер] трымае ў руцэ пугаўё, а пуга, як доўгая тонкая змяя, цягнецца па гразі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга 1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляск, ‑у, м.
1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.
2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пугаўё ’дзяржанне пугі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.; в.-дзв., ашм., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк., Яруш., Гарэц.), пугаўе́ ’тс’ (Янк. 1), пуго́ўе ’тс’ (ТС), пу́гаўе ’тс’ (Гарэц.), пу́гайло ’тс’ (саліг., Нар. сл.), пуго́ўнік ’тс’ (ПСл). Вытворнае ад пуга 1 (гл.) па ўзору касаўё ’кассё’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣy ’вятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінка ‘чаранок, палачка’, сты́сіна ‘доўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чапка, по́чап, по́чапак, по́чапень, по́чэп, по́чэпка, почо́пка ’вяровачка для падвешвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Ян.), ’дужка ў вядры’ (ТСБМ, Бяльк.), ’прывязка (пугі да пугаўя)’, ’вяроўка, прывязаная да калыскі’ (Сл. ПЗБ), сесці на по́чапку ’на кукішкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), по́чэп ’вілы’ (Сл. Брэс.), ’месца вешаць адзенне’ (Сцяшк. Сл.), по́чып ’вочап’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. почепити ’зачапіць’, укр. почепи́ти ’зачапіць’. Утворана ад дзеяслова пачапі́ць (гл.), як завязка ад завяза́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 24, 46–47). Гл. таксама пачапе́йка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць; адзеравянець. Войт з кожным ударам пугі ўсё больш звярэў.., і правая рука, якая трымала пугу, занямела ад працы. Бядуля. Лена.. выскачыла з машыны і пацягнулася, распраўляючы суставы, якія занямелі ад доўгага сядзення ў машыне. Корбан. // перан. Замерці, абамлець. У Марыны ўсё занямела ў сярэдзіне, але з выгляду яна была спакойная. Шарахоўскі.
2. Замаўчаць, страціць здольнасць гаварыць пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця; анямець. У хаце на адзін момант усе занямелі, а потым сталі бедаваць-гараваць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)