Знаўца чалавечага сэрца, душэўных рухаў чалавека. Вольга Віктараўна заліваецца смехам. — Ах вы, псіхолаг-сэрцавед! — у гэтых словах яе чуваць скептыцызм.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зоапсіхо́лаг
(ад зоа- + псіхолаг)
спецыяліст у галіне зоапсіхалогіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Джонс Э. (псіхолаг) 9/392
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Фохт К. (псіхолаг) 8/617
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Смирнов А. А. (псіхолаг) 8/75
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая вывучае псіхічныя адрозненні паміж індывідамі і групамі людзей. Даследуе інтэлектуальныя асаблівасці людзей у залежнасці ад узросту, полу, сац., прафес., этн. прыналежнасці, спецыфіку іх інтарэсаў, маральных установак, эмацыянальных рэакцый. Складвалася пад уплывам пед., мед. і інжынернай практыкі, яе ўзнікненню садзейнічала ўвядзенне ў псіхалогію эксперыменту, матэм. і генет. метадаў даследавання. Тэрмін увёў ням.псіхолаг В.Штэрн у працы «Аб псіхалогіі індывідуальных адрозненняў» (1900). Заснавальнік Д.п. — англ.псіхолаг Ф.Гальтан, найб. вядомыя прадстаўнікі: А.Бінэ (Францыя), Дж.Кетэл (ЗША), А.Ф.Лазурскі (Расія) і інш. Прыхільнікі Д.п. лічаць, што акрамя ўздзеяння нейрафізіял. і спадчынных фактараў на індывід.-псіхал. адрозненні асобы ўплываюць сац. і культ. ўмовы развіцця індывіда, асаблівасці выхавання, лад жыцця, ментальнасць і інш. Даследаванні ў галіне Д.п. садзейнічаюць удасканаленню практыкі навучання і выхавання, прафес. адбору персаналу, дыягностыцы здольнасцей індывіда і інш.
Літ.:
Асмолов А.Г. Психология личности. М., 1990;
Видинеев Н.В. Природа интеллектуальных способностей человека. М., 1989;
Голубева Э.А. Способности и индивидуальность. М., 1993.
ён дыпламава́ны псіхо́лаг er ist diplomíerter Psychológe, er ist Diplóm-Psychológe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СА́ЙМАН (Simon) Герберт Александэр (н. 15.6.1916, г. Мілуокі, ЗША),
амерыканскі эканаміст і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў сац. мадэліравання. Навук. працы па выкарыстанні колькасных метадаў у эканоміцы і сацыялогіі, арганізацыі кіравання і планавання дзейнасці карпарацый і ўстаноў. Распрацаваў тэорыю і метадалогію прыняцця рацыянальных эканам. рашэнняў рознымі арг-цыямі. Выкарыстоўваў камп’ютэры пры аналізе паводзін людзей і грамадскіх сістэм. Аўтар твораў «Адміністрацыйныя паводзіны» (1947), «Мадэлі чалавека» (1957), «Арганізацыя» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Генадзь Міхайлавіч (н. 1.11.1945, Мінск),
бел.псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). З 1974 у БДУ (з 1992 заг. кафедры). З 1993 прэзідэнт Бел.рэсп.т-ва псіхолагаў. Навук. працы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зносін паміж людзьмі.
Тв.:
Диалог и мышление. Мн., 1983;
Психология внутреннего диалога. Мн., 1988;
Псіхалогія ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы // Адукацыя і выхаванне. 1993. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛГІ́Н Вадзім Міхайлавіч (19.2.1919, г. Смаленск, Расія — 1973),
бел. філосаф, псіхолаг. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1965). Скончыў Смаленскі пед.ін-т (1949). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1964 у Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах псіхалогіі, матэрыяліст. дыялектыкі, філас. пытаннях прыродазнаўства.
Тв.:
Вучэнне І.П.Паўлава — выдатаы ўклад у прыродазнаўчанавуковую аснову дыялектычнага матэрыялізму Мн., 1953;
Проблема ощущений и рефлекторная теория. Мн., 1959;