прышэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

1. Прышлы, не тутэйшы чалавек.

2. часцей мн. У навуковай фантастыцы: іншапланецянін, які прыляцеў на Зямлю.

Прышэльцы з космасу.

|| ж. прышэ́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rtsfremd a пры́шлы, нетутэ́йшы, прые́зджы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przybysz

м. прышлы чалавек; прышэлец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przychodni

1. прыхадны;

2. прышлы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атаўбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць. Дубоўка. Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прышэ́лецпрышлы, чужы, нетутэйшы чалавек’ (ТСБМ), прышле́ц ’тс’ (Нас., Др.-Падб.). Укр. прише́лець, пришле́ць ’тс’, рус. прише́лец, пришлец ’тс’. Першае ўтворана ад асновы прошл. часу (прышо́ў) з суф. ‑елец (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49), другое ад пры́шлы (гл.) з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чужа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

Ён ч. сярод іх.

3. Не родны чалавек, не сваяк.

|| ж. чужа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. чужа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышэ́лец, ‑льца, м.

Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы. Брыль. — Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца. Лупсякоў. Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвенты́цыя

(н.-лац. adventitia, ад лац. adventicius = прышлы)

знешняя абалонка сценкі крывяносных сасудаў, якая спалучаецца з тканкамі мышцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)