туале́т, -а і -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Адзенне, убранне.

Багаты т.

Дарожны т.

2. -у. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне і пад.).

Займацца туалетам.

3. -а. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, апранаюцца і пад.

4. -а. Прыбіральня (у 2 знач.).

|| прым. туале́тны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Туалетнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туале́т

(фр. toilette, ад toile = палатно)

1) убранне, адзенне (напр. модны т.);

2) прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, адзяванне, прычэсванне);

3) столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца і інш.;

4) прыбіральня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.

1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.

2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.

3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.

4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.

[Фр. toilette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)