Пры́раўкаміпрыхваткамі’ (глыб., Сл. ПЗБ). Гл. прыры́ўкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уры́ўкамі, прысл.

Час ад часу, нерэгулярна. З-за шырокага дзядзінца ўрыўкамі даляталі да нас развясёлыя.. гукі гармоніка. Нікановіч. [Некаторыя вучні] таксама вучыліся ўрыўкамі, прапускалі заняткі. Колас. // Адрываючыся ад якіх‑н. спраў, прыхваткамі. [Вера] ўрыўкамі між вучобай у сярэдняй школе дапамагала паддойваць кароў сваёй цётцы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́скакам, пры́скыкам, прі́скъкъм, прі́кыкымі ’рабіць час ад часу, урыўкамі’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч., Мат. Маг., Стан.; кругл., лёзн., горк., клім., ЛА, 5), пры́скыкым ’паспешна, спяшаючыся; асобнымі хвілінамі’ (Бяльк.), прыска́кам, прыско́кам, прыско́кымпрыхваткамі, урыўкамі’ (міёр., брасл., ігн., паст., сен., талач., Сл. ПЗБ, Жыв. НС; ЛА, 5). Укр. при́скаком ’урыўкамі, прыхваткамі’, рус. смал. при́ско́ком ’час ад часу, калі-нікалі’. Да прыскакаць < скакаць. Першапачаткова Тв. скл. ад прыскок. Параўн. наскокам.

Прыска́кам ’падскокваючы’; перан. ’ахвотна’ (даўг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыры́ўкамі, прыръ́ўкамі, прыры́ўкам, пріры́ўкым, пры́ръўкъмпрыхваткамі, час ад часу’ (Жд.; гарад., Нар. лекс.; ЛА, 5; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да п(е)рарыва́ць (гл. рваць) з пераафармленнем згодна з дыялектнай фанетыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

urywek, ~ku

uryw|ek

м. урывак;

~ek powieści — урывак рамана;

~kiem — урыўкамі, прыхваткамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пры́хапкам, пры́хапком, пры́хопком, пры́хапкамі, пры́хапкамы, прі́хапкамі, прыхопкамі ’рабіць што-небудзь у вольную часіну, урыўкамі, прыхваткамі’ (бых., Янк. 3.; Мат. Гом.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 5), укр. приха́пком, при́хапцем, при́хапці ’ўрыўкамі’; ’спехам’, Тв. скл. назоўніка *прыхапак < прыхапіць < хапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тачкам, пры́тачкамі, пры́тычкамі, пры́тъчъкъміпрыхваткамі; не часта, час ад часу’ (докш., Янк. Мат.; віл., Жд. 1; бялын., Нар. сл.; віл., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 5). Першапачаткова Тв. скл. ад пры́тачак (гл.) у значэнні ’тое, што дадаецца’, аднак, больш верагодна — фанетычны варыянт пры́тычкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́хваткам, пры́хваткамі ’ў перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі; нерэгулярна, урыўкамі’ (ТСБМ, Янк. 1, Клім., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., ЛА, 5), пры́хваткай, пры́хваткаю, прі́хваткі ’тс’ (Янк. 1, Скарбы; карэліц., ушац., полац., ЛА, 5), пры́хватам, прі́хватым ’тс’ (гарад., іўеў., ЛА, 5), пры́хвытым ’у момант, адразу; адным махам’ (Бяльк.). Да прыхваці́ць < хваціць, хватаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́дак1, припа́док, прыпа́дък, пріпа́дък, пріпа́дык ’раптоўны прыступ якой-небудзь хваробы; падучая хвароба, эпілепсія’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.; мазыр., Нар. Гом.; брасл., шуміл., нараўл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыпа́дык ’тс’, прапа́дак ’эпілепсія’, мн. л. прыпа́дкі, прыпа́ткі, прыпа́дкы, прыпа́ткы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., ЛА, 3), пріпа́дык ’прыпадак, прыступ эпілепсіі’ (Бяльк.), прыпа́дны ’хворы на эпілепсію; халерык, істэрык’ (Янк. 1), пры́падзь ’разнастайныя нервовыя прыпадкі, галоўнай прычынай якіх з’яўляецца спалох’ (Шат.). Рус., укр. припа́док ’раптоўны прыступ хваробы; рэзкае, моцнае праяўленне чаго-небудзь’, рус. дыял. ’істэрычная хвароба ў жанчын’, ’хвароба; бяда; няшчасце’. Да прыпада́ць, падаць (гл.); дэрыват з суф. ‑ак, да семантыкі параўн. падучая хвароба, падучка (гл.). Параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164.

Прыпа́дак2, прыпа́док ’выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), са звужэннем семантыкі прыпа́дак ’страта’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прыпа́дкам ’выпадкова, нечакана’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпа́дны ’які як раз падыходзіць, выгадны’ (Нас.), пріпа́дым ’выпадкам’ (Бяльк.), прыпа́дкаміпрыхваткамі’ (паст., Сл. ПЗБ). Сюды ж рус. дыял. (у Літве і Латвіі) припа́док ’няўдалы выпадак, няшчасце’, укр. припа́док ’выпадак’, припа́дком ’выпадкова’, польск. przypadek ’выпадак; выпадковасць’, przypadkiem ’выпадкова’, чэш. případ ’выпадак’, славац. prípad ’выпадак, прыгода’, в.-луж. připad, н.-луж. pśipad ’тс’. Арэальнае ўтварэнне ад прыпасці, прыпадаць ’выпадаць, здарацца’, параўн. ст.-бел. припалый ’які здарыўся, адбыўся’ (Ст.-бел. лексікон), якое, паводле прышлай версіі (Шустар-Шэўц, 2, 1178; Банькоўскі, 2, 943), калькуе лац. casus, ням. Zufall ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 90), беларускае слова запазычана з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́ло ср.

1. спра́ва, -вы ж.;

де́ло укрепле́ния ми́ра спра́ва ўмацава́ння мі́ру;

на́ше де́ло пра́вое, побе́да бу́дет за на́ми! на́ша спра́ва справядлі́вая, перамо́га бу́дзе за на́мі!;

суде́бное де́ло судо́вая спра́ва;

изда́тельское де́ло выдаве́цкая спра́ва;

уголо́вное де́ло крыміна́льная спра́ва;

па́пка для дел канц. па́пка для спраў;

2. (работа) рабо́та, -ты ж., спра́ва, -вы ж.;

приня́ться за де́ло узя́цца за рабо́ту (за спра́ву);

3. (предприятие) уст. (камерцы́йнае) прадпрые́мства, -ва ср.;

4. (сражение) воен., уст. бой, род. бо́ю м.; бі́тва, -вы ж.;

ра́нен в де́ле под Варша́вой ра́нены ў баі́ (у бі́тве) пад Варша́вай;

в са́мом де́ле сапраўды́;

за де́ло нездарма́, па заслу́гах;

ме́жду де́лом пры́хваткамі, перапы́нкамі;

на де́ле на спра́ве;

изве́стное де́ло вводн. сл. вядо́мая рэч;

моё де́ло сторона́ мая́ ха́та з кра́ю; я тут ні пры чым;

то и де́ло раз-по́раз;

пе́рвым де́лом пе́ршым чы́нам, перш за ўсё, перш-на́перш;

пусти́ть в де́ло скарыста́ць, пусці́ць у ход;

име́ть де́ло мець дачыне́нне;

гре́шным де́лом прызна́цца, прызна́юся;

де́ло говори́ть слу́шна (до́бра, пра́ўду) каза́ць;

де́ло в шля́пе усё ў пара́дку;

гла́вное де́ло гало́ўная спра́ва;

я́сное де́ло вядо́мая рэч;

то ли де́ло і́ншая рэч;

а мне что за де́ло? а мне што да таго́?;

в чём де́ло? што тако́е?;

э́то де́ло! гэ́та до́бра!;

пло́хо де́ло ке́пскія (дрэ́нныя) спра́вы;

э́то друго́е де́ло гэ́та і́ншая рэч;

в то́м-то и де́ло у тым вось (якра́з) і спра́ва;

быть не у дел быць (стая́ць) у баку́, быць ні пры чым;

э́то де́ло его́ рук гэ́та яго́ рабо́та;

и де́ло с концо́м, и де́лу коне́ц і кане́ц, і ўсё;

де́ло хозя́йское во́ля ва́ша (твая́, яго́, яе́, іх).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)