Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зліня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Страціць першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвісці. На плячах фрэнча яшчэ не злінялі сляды ад пагонаў.Грахоўскі.[Будынак] пастарэў, трошкі зліняла ўжо золата літар на шыльдзе.Сабаленка.//перан.Прытупіцца, сцерціся (пра пачуцці, перажыванні). Янку здавалася, калі пачне ён пра ўсё гэта расказваць каму б там ні было, дык усе яго самыя яркія адчуванні зліняюць і нічога ад іх не застанецца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заглу́хнуць, ‑не; пр. заглух, ‑ла; зак.
1. Стаць нячутным, заціхнуць. Нейкі камяк зацяў горла, і крык заглух.Хадкевіч.Заглухла цяжкіх бомб выццё.Прануза.// Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра матор, рухавік, кулямёт і пад.). Калі матор чмыхнуў і заглух, Каліта высунуўся з люка.Паслядовіч.
2. Стаць занядбаным, закінутым. Сад заглух. Сядзіба заглухла.//перан. Спыніць развіццё, зачахнуць. — Заглухнеш ты тут, звянеш без часу.Хадкевіч.
3.перан. Загаснуць, прытупіцца, забыцца (пра пачуцці, думкі і пад.). А памяць аб Раманчыку так і заглухла, і толькі я цяпер успамінаю яго.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зак.
1.Прытупіцца, пакарацець ад доўгага карыстання. Нож зрэзаўся.
2.перан.Разм. Не здаць экзамена. Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь.Сабаленка.
3.зкім і без дап.Разм. Уступіць у спрэчку, сварку; схапіцца. Нешта бацькава было і ў характары Евы... Так схопіцца, так зрэжацца, аж шмаццё ляціць.Ермаловіч.//звычайнажарт. Заўзята згуляць з кім‑н. у якую‑н. гульню. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі.Якімовіч.
4. Дакрануўшыся да каго‑, чаго‑н., паляцець убок (пра мяч, шар). Мяч зрэзаўся ў вароты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца фізічна слабым, нядужым. [Алесь:] — Мяне ранілі, я аслабеў, не магу ісці.Адамчык.У .. [Макса Вэла] аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў.Гамолка.// Страціць ранейшую душэўную сілу. Аслабець духам. Воля аслабела.// Страціць ранейшую палітычную і эканамічную магутнасць. // Стаць менш вострым на ўспрыманне, прытупіцца. Мне нават падумалася, ці не аслабелі ад пажылога ўжо ўзросту яго [Ціхона] заўсёды неспакойныя вочы?Паслядовіч.
2. Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення. Парадзела група, у якой быў Каляда, аслабеў агонь супраціўлення.Гурскі.[Пракоп:] — Апошнія паведамленні зараз будуць. Можа што пра марсіянскую касмічную лабараторыю скажуць. Нешта сігналы ў апошні час аслабелі.Шыцік.Шпарка трацячы свядомасць, .. [Кастусь] прабег колькі крокаў, і хада яго адразу аслабела.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагарэ́ць, ‑ры́ць; зак.
1. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання. Лямпачка перагарэла.// Згарэўшы ў якім‑н. месцы, распасціся на часткі. Нітка перагарэла.
2. Згарэўшы, ператварыцца ў попел; згарэць поўнасцю. Вуголле перагарэла.
3. Сатлець, сапрэць. Гной перагарэў.// Знікнуць, прапасці ў выніку застою і пад. (пра малако ў жанчын і некаторых млекакормячых). Табе нельга хвалявацца, — паўшчувала яе бабка — Ціткова Рыпіна, — а то малако перагарыць.Чыгрынаў.Старшы тут над усімі, памяркоўны стары, гаварыў: — Папсаваўся статак. Малако перагарэла. А такія малочныя былі каровы...Няхай.
4.перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (аб пачуццях, перажываннях і пад.). Гнеў перагарэў. □ Не варта абуджаць у сэрцы тое, што перагарэла, адышло і пакінула толькі пачуццё жалю аб незваротным.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)