прыткну́ты разг.

1. при́ткнутый;

2. приста́вленный;

1, 2 см. прыткну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приткну́ть сов., разг., в разн. знач. прыткну́ць; (приколоть, пришпилить — ещё) прышпілі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przymknąć

зак.

1. прычыніць;

2. уст. прыставіць, прыткнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчия ’казка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytcza ’выпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъča ’выпадак’ ад *pritъknǫtiпрыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры..., прыстаўка.

1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае значэнні: а) давядзенне руху да канчатковай мэты; завяршэнне руху ў пэўным пункце, напрыклад: прыбегчы, прыйсці, прывалачы, прыляцець, прыпаўзці; б) давядзенне дзеяння да пэўнага выніку, напрыклад: прыахвоціць, прывучыць, прыкончыць, прыспець; в) збліжэнне, сутыкненне, напрыклад: прыткнуць, прыпнуць, прыхіліць; г) злучэнне, змацаванне, напрыклад: прыбіць, прыкалоць, прыклеіць, прыляпіцца, прымерзнуць, прыстаць, прышыць; д) сцісканне, выгладжванне, пашкоджанне ў выніку сціскання, напрыклад: прыкачаць, прымяць, прыціснуць; е) рух, накіраваны к сабе; дзеянне ў сваіх уласных мэтах, напрыклад: прывабіць, прыгрэбці, прыманіць, прысвоіць, прытуліць; ж) дадаванне, дабаўленне да чаго‑н., напрыклад: прыбавіць, прыараць, прылгаць, прыліць, прыпісаць; з) непаўнату дзеяння, напрыклад: прыадчыніць, прыглушыць, прыкрыць, прысылаць; і) суаднесенасць з пэўнай датай, надзеяй, напрыклад: прымеркаваць, прысвяціць, прыстасаваць; к) (толькі ад асноў дзеясловаў незакончанага трывання з суфіксамі ‑ыва‑, ‑іва‑, ‑ва-) дзеянне, якое суправаджае якое‑н. іншае дзеянне, напрыклад: прыгаворваць, прыпяваць, прытанцоўваць, прытупваць.

2. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў, падаючы значэнне: які размяшчаецца паблізу, каля чаго‑н., непасрэдна прымыкае да чаго‑н., напрыклад: прыбярэжны, прылесак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grosz

м.

1. грош;

2. разм. грошы;

ładny grosz разм. ладная сума;

wtrącać swoje trzy ~e разм. лезці не ў свае справы; прыткнуць свае тры грошы;

złamanego ~a nie dałbym za to — не даў бы бітага талера за гэта

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)