ілжы́вы і (пасля галосных) лжы́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да хлусні, падману.

Ілжывая натура.

І. чалавек.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман; прытворны, фальшывы.

Ілжывая ўсмешка.

Ілжывыя словы.

|| наз. ілжы́васць і (пасля галосных) лжы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальшы́вы, -ая, -ае.

1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены.

Фальшывая даведка.

2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы.

Фальшывая нота.

3. Прытворны, няшчыры, крывадушны.

Фальшывае спачуванне.

Фальшывыя людзі.

|| наз. фальшы́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artificial [ˌɑ:tɪˈfɪʃl] adj.

1. шту́чны, ненатура́льны

2. прытво́рны, уя́ўны, удава́ны, фальшы́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

professed [prəˈfest] adj. fml

1. адкры́ты, я́ўны

2. прытво́рны; уя́ўны; вы́думаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ostensible

[ɑ:sˈtensəbəl]

adj.

1) паказны́, удава́ны, прытво́рны

2) відаво́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

affected [əˈfektɪd] adj. паказны́, прытво́рны, ненатура́льны (пра паводзіны, смех і да т.п.); мане́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крываду́шны, ‑ая, ‑ае.

Поўны крывадушша; няшчыры, двудушны. Крывадушны чалавек. // Уласцівы крывадушніку; няшчыры, прытворны. Фальшывая, крывадушная дабрата кулака-святошы надае вобразу Кузьмы пэўную глыбіню і аб’ёмнасць. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які выдаецца за сапраўднае; прытворны. [Мяшчанства] ганарыцца ўдаванымі заслугамі, дарма што на староннія вочы няма ў ім ніякай вагі і значнасці. Лужанін. — А-а, Васіль... — з удаванай абыякавасцю сказаў .. [Будрыс]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mniemany

кніжн. уяўны, несапраўдны, прытворны; выдуманы; фальшывы; непраўдзівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

иску́сственный

1. шту́чны; ненатура́льны;

иску́сственные воло́кна шту́чныя вало́кны;

иску́сственные бриллиа́нты шту́чныя (фальшы́выя) брылья́нты;

иску́сственные цветы́ шту́чныя (ненатура́льныя) кве́ткі;

иску́сственный спу́тник шту́чны спадаро́жнік;

2. (притворный) прытво́рны; ро́блены; фальшы́вы; ненатура́льны;

иску́сственный смех прытво́рныо́блены) смех;

3. / иску́сственное дыха́ние шту́чнае дыха́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)