Präsnz f - прысу́тнасць, наяўнасць; наве́дванне, удзе́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прысу́тнічаць ’быць, знаходзіцца ў пэўны час; мецца, быць у наяўнасці’ (ТСБМ), прысу́тнасць ’знаходжанне, наяўнасць’ (там жа), укр. прису́тністьпрысутнасць’. Паводле Васілеўскага (Аб нек. асабл., 48–51) калька 20‑х гадоў XX ст. з рус. прису́тствовать ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’, дзе суфікс ‑ствова‑ц.-слав.) быў заменены прадуктыўным суфіксам ‑ніча‑ (< ‑нік), што ўтварае дзеясловы ад назоўнікаў дзеючай асобы. Параўн. су́тнасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kontenans, ~u

м. кніжн. самавалоданне, прысутнасць духу;

stracić kontenans — страціць прысутнасць духу;

dla ~u — дзеля смеласці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nwesenheit f -

1) прысу́тнасць

2) знахо́джанне

3) наяўнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obecność

obecnoś|ć

ж.

1. прысутнасць;

sprawdzać ~ć — правяраць прысутнасць;

w czyjej ~ci — у прысутнасці (каго);

~ć obowiązkowa — абавязковая прысутнасць;

2. наяўнасць;

~ć tlenu — наяўнасць кіслароду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БІЯІНДЫКА́ТАРЫ (ад бія... + індыкатары),

віды, групы відаў або згуртаванні жывых арганізмаў, прысутнасць, колькасць або асаблівасці развіцця якіх сведчаць аб пэўнай накіраванасці і параметрах прыродных працэсаў, умоў або антрапагенных змен навакольнага асяроддзя. Многія арганізмы вельмі адчувальныя і выбіральныя ў адносінах да розных фактараў асяроддзя пражывання (хім. складу глебы, вады, атмасферы, кліматычных і пагодных фактараў, прысутнасці інш. арганізмаў і г.д.) і могуць існаваць толькі ў вызначаных, часта вузкіх межах змянення гэтых фактараў. Прысутнасць, напр., у вадаёме малашчацінкавых чарвей роду Tubifex, вусеняў двухкрылых насякомых роду Chironomus, Eristalis і інш. сведчыць пра пэўную ступень забруджанасці вады, бакаплаваў роду Gammarus, водарасцяў роду Fontinalis, фарэлі, харыуса і інш. — пра яе чысціню. Гл. таксама Сапробнасць, Таксобнасць.

т. 3, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сальві́нія, ‑і, ж.

Вадзяная аднагадовая травяністая расліна сямейства сальвініевых; вадзяная папараць. Для Палесся таксама характэрна прысутнасць такіх рэдкіх рэліктавых відаў раслін, як вадзяны арэх, альдраванда, сальвінія і жоўты рададэндран. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хларэмі́я

(ад хлор + -эмія)

абавязковая прысутнасць хлору ў крыві ў выглядзе яго злучэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДМІРА́ЛЬСКІ СЦЯГ,

спец. сцяг, уведзены для найвышэйшых службовых асоб флоту. Узняты на мачце карабля, адміралцейскі сцяг абазначаў прысутнасць на ім службовай асобы адміральскага звання. Карабель у такім выпадку наз. флагманскім (адміральскім). Сцяг адмірала ўзнімаўся на грот-мачце, віцэ-адмірала — на фок-мачце, контр-адмірала — на бізань-мачце.

т. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чараўні́ца, ‑ы, ж.

1. Жан. да чараўнік (у 1, 2 знач.).

2. перан. Пра незвычайна прыгожую жанчыну. [Лабановіч:] — Я лічу, што ў завітанскай чараўніцы і так вялікі штат кавалераў, і мая там прысутнасць ніколечкі не павялічыць яе вагі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)