ладкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; заг. ладкуйся; незак.
Разм. Уладжвацца, прыстройвацца. Аўсееў паставіў у кут вінтоўку і пачаў ладкавацца ля грубкі. Быкаў. Саўчанка ладкаваўся ў кузаве, захінаючыся ў брызент... М. Стральцоў. Дзед пачаў ладкавацца спаць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
устра́иваться
1. ула́джвацца; (налаживаться) нала́джвацца; (приходить в порядок) упарадко́ўвацца;
2. (располагаться) устро́йвацца, ула́джвацца; (приспосабливаться) прыла́джвацца;
3. (поступать на работу, занимать какое-л. положение) устро́йвацца, ула́джвацца;
4. страд. устро́йвацца, рабі́цца; майстрава́цца; прыстро́йвацца, прыла́джвацца; арганізо́ўвацца, нала́джвацца; спраўля́цца; учыня́цца; упарадко́ўвацца; ула́джвацца, уладко́ўвацца; см. устра́ивать 1—5.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)