прысмо́ктвацца несов., возвр., страд. приса́сываться; см. прысмакта́цца, прысмо́ктваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усмакта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́кчацца; зак., у каго-што.

1. Упіўшыся, пачаць смактаць.

П’яўка ўсмакталася ў нагу.

2. Увабрацца, прасочваючыся.

Вада ўсмакталася ў зямлю.

3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).

|| незак. усмо́ктвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przyssać się

зак. прыссацца, прысмактацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

усмакта́цца, усмокчацца; зак., у каго-што.

1. Моцна, глыбока ўпіцца ў што‑н. П’яўка ўсмакталася ў нагу.

2. Увабрацца ў што‑н. (пра вадкасць). Усмакталася вада ў зямлю. □ Віно ўсмакталася ў белы абрус шырокаю плямаю. Баранавых.

3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впи́тьсяI сов.

1. упі́цца, прысмакта́цца; (глазами) утаро́піцца;

пия́вка впила́сь в те́ло п’я́ўка ўпіла́ся ў це́ла;

впи́ться глаза́ми (в кого-л.) утаро́піцца вача́мі (у каго-небудзь);

2. (врезаться) урэ́зацца, уе́сціся; (воткнуться) уваткну́цца, убі́цца, уле́зці;

ни́тка впила́сь в ру́ку ні́тка ўе́лася ў руку́;

була́вка впила́сь в па́лец шпі́лька ўваткну́лася (убі́лася, уле́зла) ў па́лец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упі́цца 1, уп’юся, уп’ешся, уп’ецца; уп’ёмся, уп’яцеся; зак.

1. Прысмактацца да чаго‑н. Упілася п’яўка ў цела. Упіўся камар у шыю. // Прыпасці губамі. А яна куды там — абхапіла мяне аберуч за шыю, упілася ў вусны. Быкаў. // перан. Глыбока ўрэзацца ў што‑н. Гаспадыня звязала [Дзячкову] рукі. Вяроўка балюча ўпілася ў цела. Асіпенка. // перан. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Тонкія пальчыкі дзяўчыны ўпіліся ў колцы кантролераў. Арабей.

2. Уваткнуцца вастрыём, глыбока ўвайсці, улезці ў што‑н. Першы мядзведжы ўзмах — і сякера ўпілася ў карычнева-сівы камель. Брыль. Блізка праракатаў аўтамат... Кулі ўпіліся ў яліну, пасыпалася кара. Ставер. [Асколак] прабіў халяву бота і ўпіўся да косткі. Федасеенка. Ніна басанож ступіла на абрывак калючага дроту. Калючкі на ўсю даўжыню ўпіліся ў нагу. Мележ. [Генадзь] ляжаў на мастку, унурыўшы галаву, і чакаў, што вось-вось увап’юцца воўчыя іклы ў цела. Сабаленка. // Усадзіць зубы, кіпцюры і пад. у што‑н. І тады і пасля.. [Шурка] не памятаў, як кінуўся на п’янага айчыма, як упіўся зубамі ў яго чорны, прамазучаны маслам і бензінам кулак. Васілевіч. Надзя з прагнасцю ўпілася зубамі ў сала і чэрствы, прапахлы кменам хлеб. Бураўкін. // перан. Утаропіцца (пра вочы, позірк). [Хлопец] стаяў па ўскрайку катка без канькоў, і чорныя жывыя вочы яго.. нібы ўпіліся ў Надзю. Хадкевіч. Глянуў туды і Андрэй, куды упіўся напружаны і павесялелы позірк байца. Кулакоўскі.

•••

Упіцца вачамі — пільна, уважліва глядзець на каго‑, што‑н.

упі́цца 2, уп’юся, уп’ешся, уп’ецца; уп’ёмся, уп’яцеся; зак.

1. Напіцца дап’яна. [Сваха:] — Мае галубочкі, да мяне і першую чарку пускалі, і другую, і... я ўжо ўпілася. Чорны.

2. перан. Атрымаць асалоду, зачаравацца чым‑н. Упіцца водарам. Упіцца музыкай. □ Сэрца Косці ўпілося такім нямым шчасцем, якога ён яшчэ ні разу не адчуваў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)