1. -у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сістэму моўных катэгорый, звязаных са спалучэннем слоў і будовай сказаў.
С. беларускага простага сказа.
2. -а. Падручнік, кніга, прысвечаныя вывучэнню такога раздзела граматыкі (разм.).
Купіць «Сінтаксіс беларускай мовы».
|| прым.сінтаксі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
юбіле́й, ‑ю, м.
Гадавіна дзейнасці каго‑н. або існавання чаго‑н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900‑гадовы юбілей Мінска. □ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае.Астрэйка.// Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.
[Ад лац. jubilaeus annus — юбілейны год.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Прыводзіць адкуль‑н. цытату. Ні адзін артыкул, ні адно даследаванне, прысвечаныя Купалу, не абыходзяцца без таго, каб іх аўтары не цытавалі пісьма Горкага.Бярозкін.[Люда:] — Некаторы час ён [Тульба] дужа любіў цытаваць старажытных грэкаў.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эро́тыка
(гр. erotika = любоўны пачатак)
1) павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым-н.;
2) творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭКА́ДА [ад грэч. dekas
(dekados) дзесятак),
1) прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.
2) Грамадскія мерапрыемствы, прысвечаныя якой-н. падзеі, з’яве, якія праводзяць дзесяць дзён (напр., Д. бел. мастацтва і літаратуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эро́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым‑н. Варта адзначыць, што пра інтымныя ўзаемаадносіны герояў Баранавых расказвае стрымана, тактоўна, з пачуццём меры, як і ўласціва сапраўднаму мастаку, — без эротыкі і грубай пачуццёвасці.Мушынскі.
2.зб. Творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.
[Грэч. érōs, érōtos — любоў, каханне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕМАРЫЯ́Л (італьян. memoriale ад лац. memorialis памятны),
1) памятная кніга, дзённік.
2) Спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя памяці выдатных спартсменаў, а таксама асоб, што зрабілі важкі ўклад у развіццё спорту.
3) М., мемарыяльны ансамбль — архітэктурна-маст. комплекс, створаны ў гонар тых, хто па-геройску загінуў, а таксама выдатных дзеячаў або гіст. падзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКИЙ ЛИСТО́К»,
нелегальная бальшавіцкая газета. Выдавалася з вер. 1904 да сак. 1905 Палескім к-там РСДРП на рус. мове. Першы нумар выйшаў пад назвай «Листок Полесского комитета». Асвятляла рэв. падзеі ў Расіі і Беларусі. Надрукавала паведамленне аб стварэнні Палескага к-таРСДРП, справаздачу аб распаўсюджванні ў 1904 парт. л-ры, матэрыялы, прысвечаныярэв. руху сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯДЖЫ́ЕЎ (Злацю) (22.10.1903, в. Брэзава каля Плоўдзіва, Балгарыя — 2.2.1976),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1962). Скончыў АМ у Сафіі (1932). Ствараў кампазіцыі, прысвечаныя вясковаму побыту, пісаў партрэты («Аўтапартрэт», 1941). Яго пейзажы Плоўдзіва і наваколля вылучаюцца дэкаратыўнасцю і гучнасцю каларыту: «Зіма ў старым Плоўдзіве», «Брэзаўскія чабаны», «Касец точыць касу», «Адпачынак», «Аколіца Брэзава», «Свінарка» (усе 1940-я г.), «Царква Святой Багародзіцы ў Плоўдзіве» (1959) і інш. Прэмія імя Дзімітрова 1962.
Адкрыты ў 1990 у Кушлянах (Смаргонскі р-н) на тэр.б. сядзібы, дзе з 1898 жыў Ф.Багушэвіч. Філіял Дзярж. музея гісторыі бел. л-ры. Плошча экспазіцыі 195 м², каля 300 экспанатаў (1995). Экспазіцыя складаецца з 2 частак: мемарыяльнай (мэбля, рэчы, якія належалі Ф.Багушэвічу, стужкі з пахавальных вянкоў і гэтак далей) і гісторыка-літаратурнай (матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях паэта). Сярод экспанатаў творы мастакоў і скульптараў, прысвечаныя Ф.Багушэвічу і паўстанню 1863—64.