ПРЫРО́ДНЫ ТЭРЫТАРЫЯ́ЛЬНЫ КО́МПЛЕКС, прыродны ландшафт, прыродная сістэма, геаграфічны комплекс,
заканамернае спалучэнне прыродных геагр. кампанентаў, якія ўтвараюць цэласную матэрыяльную геасістэму; адно з асн. паняццяў фізічнай геаграфіі. Тэрмін прапанаваны сав. географам М.А.Сонцавым у 1950-я г. Асобныя кампаненты і комплексы ніжэйшага рангу (участак зямной кары з уласцівымі яму рэльефам, глебамі, паверхневымі і падземнымі водамі, расліннасцю, жывёльным светам, прыземным слоем паветра), у межах П.т.к. развіваюцца як часткі цэлага. Іх узаемасувязі выяўляюцца ў абмене рэчывам і энергіяй. Змена аднаго кампанента часта выклікае перабудову ўсяго П.т.к. У той жа час П.т.к. валодаюць пэўнай устойлівасцю, маюць тэндэнцыю ўзнаўлення пасля іх парушэння знешнімі агентамі, у т. л. і ўздзеяннем чалавека. Адносяцца да розных узроўняў (рангаў); да планетарнага (геаграфічная абалонка), рэгіянальнага (ландшафтная правінцыя, зона, асобны ландшафт геаграфічны), тапалагічнага (мясцовасць, урочышча, фацыя). П.т.к. рэгіянальнага і тапалагічнага ўзроўняў — структурныя ч. геагр. абалонкі, вынік працэсу яе дыферэнцыяцыі; і наадварот, П.т.к. вышэйшых рангаў з’яўляюцца адлюстраваннем інтэграцыі комплексаў ніжэйшых рангаў. У агульнай грамадскай дзейнасці П.т.к. разглядаецца як сістэма, якая мае ўласцівасць узнаўлення прыроднага асяроддзя, прыродных рэсурсаў, і захоўвае генетычны фонд, з’яўляецца гал. аб’ектам рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Гл. таксама Ландшафтазнаўства, Ландшафтнае раянаванне, Ландшафтны аналіз.
В.С.Аношка.
т. 13, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
приро́дный в разн. знач. прыро́дны;
приро́дные бога́тства прыро́дныя бага́цці;
приро́дный тала́нт прыро́дны та́лент;
приро́дный газ прыро́дны газ.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
врождённый прыро́джаны; (природный) прыро́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
inborn [ˌɪnˈbɔ:n] adj. прыро́джаны; прыро́дны;
an inborn gift прыро́дны та́лент
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мета́н, -у, м.
Прыродны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца ў якасці паліва.
|| прым. мета́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
газано́сны, -ая, -ае.
Які змяшчае ў сабе прыродны газ¹ (у 1 знач.).
Г. пласт.
|| наз. газано́снасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прирождённый прыро́джаны; (природный) прыро́дны;
прирождённый тала́нт прыро́джаны (прыро́дны) та́лент;
прирождённый охо́тник прыро́джаны паляўні́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
innate [ɪˈneɪt] adj. прыро́джаны; прыро́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
самаро́дны, -ая, -ае.
1. Які сустракаецца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.
С. метал.
2. Які развіўся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, прыродны.
С. талент.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
газано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе прыродны газ. Газаносны пласт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)