Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм.Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць.Лобан.[Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Узляцець, падскочыць уверх. Воз падкінуўся на выбоіне.
2.(1і2ас.неўжыв.). Раптоўна пачацца, прыкінуцца (пра хваробу). Потым як агнём загарэўся [Стась] — гарачка такая падкінулася.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімулява́ць simulíeren vt; vórgeben*vt, vórtäuschen vt; sich verstéllen (прыкінуцца);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перафарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.
1. Набыць іншы колер.
2.перан.Разм. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго‑, чаго‑н. Сатырык бязлітасна зрываў маску дабрачыннасці з тых, хто імкнуўся прыстасавацца да нашага жыцця, перафарбавацца ў чырвоны колер.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыдо́брыцца ’выклікаць чыю-небудзь прыхільнасць да сябе, увайсці ў ласку да каго-небудзь, робячы паслугі, падарункі і пад.; паддобрыцца’ (ТСБМ), прыдабры́цца ’прыкінуцца добрым’ (ашм., Стан.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад добр‑, гл. добры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытвара́цца, прытвары́цца ’прыкінуцца’ (ТСБМ), прітвыря́цца ’прыкідвацца’ (Бяльк.); параўн. укр.притвори́тися, рус.притворя́ться, славац.pritvoriť sa, серб.-харв.прѝтворица ’прытворшчык(ца), крывадушнік(ца)’. Да твар, твары́ць (гл.). Першаснае значэнне ’стаць падобным да некага, зрабіцца кім-небудзь’ (параўн. Махэк₂, 662).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дапрыкінуцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Праўда, зямля там не дужа добрая — ёсць пырнік, свірэпка, растуць васількі, дзе-нідзе прыкідваецца і шча[ўе].Гроднеў.
3.Зал.да прыкідваць.
•••
Прыкідвацца авечкай — выдаваць сябе за някемлівага, дурнаватага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)