прижму́рить сов. прыжму́рыць, прымру́жыць, прыплю́шчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыжму́рваць несов. прижму́ривать, прищу́ривать; см. прыжму́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыжму́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыжмурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжму́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыжмурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przymrużyć

зак. прыжмурыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сажму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Прыжмурыць вочы. Крушынскі хацеў сажмурыць .. [пагранічнікам] вока ў знак сяброўства. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прымару́жыць, прымору́жыцьпрыжмурыць’, прімору́жыцца ’прыжмурыцца’ (жытк., Нар. словатв.; ТС), прымору́жаный ’прыжмураны’ (кобр., Жыв. сл.). Да мору́жыць ’жмурыць’ (ТС), гл. *мару́глы. На поўнагалосныя формы, параўн. рус. моро́говатый ’падслепаваты’, магчыма, паўплывалі запазычаныя з польск. мружыць, мружыцца (гл.), укр. примру́жити, примру́живатипрыжмурыць ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Прыжмурыць (вочы). Так пасля добрага грыбнога дня, як толькі прымружыш вочы, мрояцца чорнагаловыя крамяныя баравічкі. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Прыкрыць павекамі (вока, вочы); прыжмурыць. Дзяўчына ад яркага прамяністага святла прыплюшчыла вочы. Мележ. Падбярэцкі павярнуў галаву і прыплюшчыў падслепаватае вока, усміхнуўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)