Прыска́ліць у выразе прыска́ліць вочы (вока) ’прыжмурыцца’ (ТСБМ), прыска́льваць ’прыжмурваць’ (ТС), прыска́люватысяпрыжмурвацца, нібы смеючыся ротам’ (драг., Нар. лекс.), прыска́ляный ’прыжмураны’ (Клім.). Гл. скаліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чыпрыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

screw2 [skru:] v. круці́ць, шрубава́ць;

screw home зашрубо́ўваць да канца́

screw smth. out of smb. вымага́ць што-н. у каго́-н.;

screw into smb.’s favour уле́зці да каго́-н. у даве́р;

have one’s head screwed on the right way ≅ мець галаву́ на пляча́х

screw off [ˌskru:ˈɒf] phr. v. адкру́чваць; адкру́чвацца; адшрубо́ўваць; адшрубо́ўвацца

screw on [ˌskru:ˈɒn] phr. v. прыкру́чваць, прышрубо́ўваць

screw up [ˌskru:ˈʌp] phr. v.

1. закру́чваць, зашрубо́ўваць

2. змо́ршчваць (твар)

screw up one’s eyes прыжму́рвацца;

screw up one’s courage набра́цца адва́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)