Прыя́ліцца ’чапляцца, прыдзірацца’ (Нас.). Гл. яліцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр.присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус.дан., урал.присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр.присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус.подкалывать і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прычэ́пісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Схільны чапляцца, прыдзірацца да каго‑, чаго‑н.; прыдзірлівы; назойлівы. Падаючы.. [нататку] прычэпістай Зосі, .. [Сымон] сказаў крыху вінаватым голасам: — Ведаеш, Зося! Хацеў напісаць як мага карацей, але нічога не выходзіць.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)