Экспарт, вываз з краіны тавараў, якія былі раней прывезены з-за мяжы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансігна́тар, ‑а, м.
Спец. У капіталістычных краінах — гандлёвы пасрэднік, які прадае тавар, прывезены з-за мяжы для продажу па камісійных умовах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заакія́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца за акіянам. Заакіянскія краіны.// Які робіцца за акіян. Заакіянскае падарожжа.//Прывезены, прысланы з-за акіяна. Заакіянскія тавары. Заакіянскі місіянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы.// Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рээ́кспарт
(ад рэ- + экспарт)
вываз з краіны тавараў, якія раней былі прывезены з-за мяжы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
згрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які згрубеў, зрабіўся грубым. — Дзень добры ў хату! — бадзёра кінуў .. [Мікола] групе мужчын, якія, навісшы над прылаўкам, смакталі цыгаркі і церлі згрубелымі пальцамі прывезены сёння Нічыпарам шавіёт.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАСЦІ́НЕЦ,
1) тракт, бальшак, шаша, упарадкаваная вял. дарога. Звычайна меў шырокую праезную частку, абмежаваную канавамі і абсаджаную абапал дрэвамі, за канавамі — сцежкі для пешаходаў. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі, звычайна пракладаліся праз густанаселеныя раёны. У 13—14 ст. на важнейшых дарогах была наладжана служба дастаўкі карэспандэнцыі — загадаў і распараджэнняў улад, пасылак; пазней яна склалася ў рэгулярную паштовую сувязь. Работы па ўпарадкаванні і будаўніцтве гасцінца лічыліся цяжкай феад. павіннасцю. Паштовыя гасцінцы мелі рэгулярную пасаж. сувязь. Уздоўж іх у 19 ст. на адлегласці 17—22 вёрст размяшчаліся станцыі з заезным домам для гасцей, стайняй для коней, карчмой, кузняй і інш. У наш час назва «гасцінец» ужываецца пераважна для старых грунтавых дарог.
2) Устарэлая назва памяшкання для праезджых, гасцініца, карчма.
3) Падарунак, звычайна ласунак, прывезены з кірмашу ці з дарогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАСТО́ЦКІ МАНАСТЫ́Р НАРАДЖЭ́ННЯ БАГАРО́ДЗІЦЫ,
праваслаўны жаночы манастыр ва ўрочышчы Красны Сток (Ружаны Сток) Сакольскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер у Польшчы). Утвораны ў 1901 паводле ўказа Сінода па просьбе гродзенскага епіскапа Іаакіма з мэтай правасл. місіянерства сярод каталіцкага насельніцтва. Сюды, у будынкі скасаванага ў 1875 дамініканскага кляштара, быў пераведзены з Гродна жаночы манастыр Нараджэння Багародзіцы. На яго рамонт і добраўпарадкаванне Сінод выдзеліў 25 тыс.руб. У манастыры было 50 манашак, працавалі амбулаторыя і аптэка, царкоўнапрыходская жан. школа. Найб. шанаванымі лічыліся 3 абразы Маці Божай: Краснастоцкай (вядомы з сярэдзіны 17 ст., застаўся ад дамініканцаў), копія з яго і Уладзімірскай (прывезены з Гродна). У Драгічыне-Надбужскім дзейнічала абшчына манастыра з 5 цэрквамі, прытулкам і бальніцай. Манастыр спыніў існаванне ў час 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заме́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца за мяжой; іншаземны, зарубежны. Замежныя дзяржавы.
2. Які адносіцца да іншай дзяржавы, краіны, належыць ім. Замежны капітал. Замежная мова. Замежная дэлегацыя.//Прывезены з-за мяжы; загранічны, імпартны. Замежны тавар.
3. Звязаны з паездкай за граніцу. Замежная камандзіроўка.
4. Які мае адносіны да вядзення знешняй палітыкі. Міністэрства замежных спраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕ́ЙСТУТ (7—1382),
князь ВКЛ, сын Гедзіміна, бацька Вітаўта. У 1345 разам з братам Альгердам выступіў супраць свайго малодшага брата Яўнута, які пасля смерці Гедзіміна (1341) займаў велікакняжацкі пасад. К. захапіў Вільню і ўзяў у палон Яўнута, аднак вял. князем прызнаў Альгерда, бо за ім як уладаром большай усх. часткі дзяржавы бачыў магутную сілу. На К., які ўладарыў у зах. частцы ВКЛ, прыпадаў гал. цяжар барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і Польшчай. У шэрагу выпадкаў дапамагаў Альгерду ў пашырэнні межаў дзяржавы на У і Пд. Маючы рэзідэнцыю ў Троках, К. пранікся інтарэсамі Жамойці і пасля смерці Альгерда (1377) імкнуўся навязаць сыну апошняга Ягайлу, які стаў вял. князем, палітыку, выгадную для яе. У 1381 выступіў супраць Ягайлы, але ў хуткім часе быў ім захоплены, прывезены ў замак Крэва і там задушаны. Трагічная смерць К. азначала крах імкненняў жамойцкай знаці заняць вядучае месца ў ВКЛ.