праясня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да праясніцца.

2. Зал. да праясняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праясня́цца гл. праясніцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́яснець, ‑ее; зак.

безас. Стаць ясным, бясхмарным; праясніцца. Навальніца прайшла, і на дварэ выяснела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проя́снить сов., безл. праясне́ць, праясні́цца, вы́ясніцца, распаго́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раз’ясні́цца, ‑ніцца; зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́яснитьсяII сов., безл. вы́ясніцца, праясні́цца, праясне́ць, распаго́дзіцца, вы́пагадзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проясне́ть сов. праясне́ць, праясні́цца;

взор проясне́л по́зірк праясне́ў (праясні́ўся).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падмаладзі́ццапраясніцца на пагоду’ (Некр.), падмала́джваць(цца) ’збіраецца дождж’ (Др.-Падб.), подмоло́джваць ’намарожваць лёд на рацэ’ (ТС). Гл. маладзі́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; зак., чым (высок.).

Ярка асвяціцца.

Лес азарыўся яркім сонцам.

2. перан. Ажывіцца, павесялець.

Твар чалавека азарыўся ўсмешкай.

3. перан. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

|| незак. азара́цца, -а́ецца.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проя́сниться сов., разг.

1. праясні́цца, праясне́ць;

не́бо проя́снилось не́ба праясні́лася (праясне́ла);

2. безл. праясні́цца, праясне́ць, вы́ясніцца, распаго́дзіцца;

сего́дня проя́снилось сёння праясні́лася (праясне́ла, вы́яснілася, распаго́дзілася).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)