про́тар, ‑а, м.

Абл. Востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам для праколвання, прапальвання чаго‑н.; швайка. [Сцяпан] пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́цераб, по́тэребы, поцерэб, по́цяраб, по́церэб ’расчышчанае ад лесу поле ці сенажаць’ (Янк. 3., Некр.; Сержп. Борт.; Бес., Выг. дыс.; Касп.; дзятл., калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.;), пбгріраб, пацяробкі ’бурачнік’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стараж.-рус. потеребь ’расчышчанае пад раллю месца’ (1499). Аддзеяслоўны назоўнік, утвораны з жщерабіць, якое з ηό‑ (па‑) і церабіць (< прасл. *lerbiti) ’высякаць дрэвы, прачышчаць лес’. Гл. пацярдб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

purge

[pɜ:rdʒ]

1.

v.t.

1) ачышча́ць (і мара́льна), прачышча́ць

2) выдаля́ць, выкіда́ць непажада́нага (напр. з па́ртыі)

3) выкупля́ць, загла́джваць (напр. віну́)

2.

n.

1) ачышчэ́ньне

2) ачышча́льны сро́дак (лек)

3) чы́стка f. (паліты́чная)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ля́кса, ла́кса, ляксу́ха ’панос’, ля́ксы ’хвароба ад моцнага паносу’, ляксава́ць ’слабіць’ (Нас., Касп., Федар. 1; лаг., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). Праз польск. laksa, taksacja, laksować ’тс’ з с.-лац. laxareпрачышчаць, выклікаць панос’, якое з лац. laxāre ’адпускаць, аслабляць, рабіць больш вольным, вялым, слабым’ < laxus ’прасторны, слаба нацягнуты, лагодны’ (Слаўскі, 4, 32) < і.-е. *slēg‑ (лат. leg̓ēns, ірл. lace, ст.-ісл. slakr, ст.-в.-ням. slach ’вялы, абвіслы, слаба нацягнуты’; асец. læx/l̥æxæ ’кал, экскрэменты’, якое, аднак, Абаеў (2, 39) лічыць каўказскім словам). Бел. в.-дзв., міёр., віл., аляксей, ляксей (Вештарт, Бел.-польск. ізал., 20) утварыліся ад лякса пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sponge2 [spʌndʒ] v.

1. выціра́ць, мыць (губкаю);

sponge a wound прачышча́ць ра́ну

2. (on) infml быць нахле́бнікам, «даі́ць» (каго-н.);

sponge of smb. everything вы́цягнуць усё з каго́-н.;

sponge a dinner папалу́днаваць на дармаўшчы́ну

sponge off [ˌspʌndʒˈɒf] phr. v. сціра́ць гу́бкаю

sponge out [ˌspʌndʒˈaʊt] phr. v. закрэ́сліваць; выкі́дваць з па́мяці; забыва́ць;

sponge out a debt дарава́ць доўг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

flux

[flʌks]

1.

n.

1) цячэ́ньне n.

2) прыплы́ў -ву m.о́ра)

3) безупы́нныя зьме́ны

in a state of flux — у ста́не безупы́нных зьме́наў

4) Med. паталягі́чнае сплыва́ньне (крыві́)

5) Metallurgy пла́вень -ўня m., флюс -у m.

2.

v.t.

выкліка́ць сплыва́ньне (крыві́); ачышча́ць, прачышча́ць

3.

v.i.

1) сплаўля́цца

2) выплыва́ць, выцяка́ць, плы́сьці; зьмяня́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

церабі́ць, цераблю, цярэбіш, цярэбіць; незак., каго-што.

1. Прасякаць, прачышчаць лес. [Дзед Бадыль:].. ельнік такі густы, што і барсук не пралезе. Церабіць трэба. Крапіва. // Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў. Лес валілі і церабілі незнаёмыя людзі. Дуброўскі. // Пракладаць, расчышчаць (дарогу, шлях), высякаючы кусты, дрэвы. Як ісці ды ісці — зайшлі [браты] ў такі цёмны лес, што і выбрацца з яго не могуць. Давай браты дарогу сабе церабіць: стукне Вячорнік булавою — асіны падаюць; стукне Паўночнік — елкі валяцца, а як стукне Світаннік — дубы з карэннямі выварочваюцца. Якімовіч. / у перан. ужыв. Будуем мартэны і домны, Будуем гіганты-заводы. Будуем, няволі не знаем, Цярэбім да шчасця дарогі. Купала. Ваяўнічая паэзія [П. Панчанкі] ідзе ў авангардзе часу, яна смела цярэбіць шлях наперад. Бялевіч. // Абчышчаць гародніну ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. Церабіць буракі. □ Юстына церабіла цыбулю. Баранавых.

2. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак). Самотна бусел даўганогі Крыло цярэбіць на гняздзе. Калачынскі. // Вытрасаць, вылузваць, выкалупваць што‑н. з сярэдзіны чаго‑н. Нават вавёрка, што зусім блізка церабіла яловую шышку, і тая, відаць, не заўважала пагранічніка. Шыловіч. Мясцовы гаспадар крумкач хваёвых шышак церабіць не дазваляе. Корбан. // Разм. Хапаючы, прагна есці. Госці церабілі кілбасу з капустаю. Колас. [Мікуць] доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны. / у перан. ужыв. Асабліва моцна воўчае племя церабіла авечыя чароды... Мележ.

3. Тузаць, торгаць, перабіраць пальцамі што‑н. [Аўсянік] нервова цярэбіць махры на шаліку, якім абвязана шыя, нібы яму займае дыханне. Навуменка. Дзяўчына церабіла канцы цёплай хусткі. Карпюк. // перан. Разм. Надакучаць пытаннямі, просьбамі, справамі. — А паштоўку цяжка было напісаць? Мы б ведалі. А то з камітэта мяне цярэбяць: дзе Шукан ваша? А што я магла адказаць? Савіцкі.

4. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён). Церабіць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)