ГЕС ((Hess) Віктар Франц) (24.6.1883, замак Вальдштайн, каля г. Фронляйтэн, Аўстрыя — 17.12.1964),
аўстрыйскі фізік. Чл. Аўстрыйскай АН (1933). Скончыў ун-т у г. Грац (1906), дзе і працаваў з перапынкамі да 1938 (з 1925 праф.). У 1938—56 праф. Фордхемскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, радыеактыўнасці, атамнай фізіцы і оптыцы. Адкрыў касм. прамяні (1912) і даследаваў варыяцыі іх інтэнсіўнасці. Нобелеўская прэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДФЕЛЬД (Віктар Маркавіч) (6.1.1894, г. Кіраваград, Украіна — 19.12.1982),
украінскі і бел. скрыпач, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Праф. (1935). Вучыўся ў Брусельскай (1908—09), скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас Л.Аўэра). У 1917—41 педагог Харкаўскага муз.-драм. ін-та. Адначасова канцэртмайстар сімф. аркестра, вёў канцэртную дзейнасць (выступаў у ансамблях з К.Шыманоўскім, Г.Нейгаўзам, У.Горавіцам). Арганізатар і 1-ы скрыпач (1920—27) вядомага Квартэта імя Ж.Б.Вільёма. З 1944 праф. і заг. кафедры Кіеўскай кансерваторыі. З 1958 праф.Бел. кансерваторыі па класах скрыпкі і камернага ансамбля, кіраваў (з М.Браценнікавым) ансамблем скрыпачоў кансерваторыі. У пед. дзейнасці спалучаў традыцыі школы Аўэра з сучаснымі выканальніцкімі прынцыпамі.
Літ.:
Юзефович В. Наследник славных традиций // Сов. Музыка. 1978. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУШО́К (Маркел Емяльянавіч) (14.1.1881, с. Вярхнячка Уманскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 31.1.1952),
бел. вучоны ў галіне заалогіі. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1947). Д-рбіял.н. (1937), праф. (1918). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Кіеўскі ун-т (1910). З 1918 праф. Маскоўскага ун-та, з 1927 заг. кафедры Казанскага ун-та, з 1931 у Акіянаграфічным ін-це. У 1937—41 праф., у 1943—52 заг. кафедры, у 1950—52 прарэктар БДУ. Навук. працы па параўнальнай анатоміі жывёл, іхтыялогіі, герпеталогіі. Даследаваў пытанні паходжання лёгкіх і плавальнага пузыра, развіцця галавы пазваночных жывёл, сістэматыкі губак воз. Байкал і Баранцава м., іхтыяфауны Беларусі. Заснаваў у БДУ шкалу заолагаў марфолага-экалагічнага кірунку.
Тв.:
Карликовый сомик, его хозяйственное значение и биологические особенности. Мн., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЭ́ ((Allais) Марыс) (н. 1911),
французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.
рускі піяніст і педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1923). Ігры на фп. вучыўся ў бацькі, выкладчыка Пецярбургскай кансерваторыі. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1889), у 1894—1917 і 1923—35 выкладаў у ёй (праф. з 1902). Канцэртаваў у Расіі і за яе межамі. У 1918—20 праф. Саратаўскай, у 1921—23 — Віцебскай кансерваторый. Лаўрэат 1-га Міжнар. конкурсу піяністаў імя А.Рубінштэйна (1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАВО́Й (Аляксандр Мікалаевіч) (30.8. 1890, с. Баромля Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 25.2.1954),
вучоны-эканаміст. Чл.-кар.АНБССР (1929), праф. (1925). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1917), Ін-т чырвонай прафесуры (1924). З 1926 у Харкаўскім с.-г. ін-це, з 1931 у Дзяржплане СССР. У 1935—54 праф. маскоўскіх ВНУ. Даследаваў праблемы спецыялізацыі і ролі кааперацыі ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі, сац. складу насельніцтва, эканомікі с.-г. вытв-сці.
расійскі лесазнавец, батанік і географ; адзін з заснавальнікаў біягеацэналогіі. Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1893); з 1901 праф. у ім, з 1918 праф. Таўрычаскага ун-та ў г. Сімферопаль. Стварыў вучэнне аб лесе як біягеацэналагічнай, геагр. і гіст. з’яве. Распрацаваў вучэнне пра тыпы лесанасаджэнняў, развіў уяўленне аб змене лясных парод і іх згуртаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙ-ЛЮСА́К ((Gay-Lussac) Жазеф Луі) (6.12.1778, г. Сен-Леанар-дэ-Набла, Францыя — 9.5.1850),
французскі хімік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1806). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў у 1800—02, з 1809 праф. хіміі гэтай школы і праф. фізікі ў Сарбоне, з 1832 праф. хіміі ў Бат. садзе ў Парыжы. Адкрыў газавыя законы, названыя яго імем (гл.Гей-Люсака законы), хім. элемент бор (1808, разам з Л.Ж.Тэнарам). Атрымаў сінільную к-ту і дыцыян (1815). Вынайшаў тэрмаметрограф (1816), ртутны барометр, вежу для ўлоўлівання аксідаў азоту пры прамысл. вытв-сці сернай к-ты (1827). Распрацаваў прамысл. метад атрымання шчаўевай к-ты з драўнянага пілавіння (1829), удасканаліў метады аб’ёмнага аналізу (1824—32).
Літ.:
Макаров В.С., Шамшин Д.Л. Классическая химия и ее творцы. Воронеж, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁЛЕР, Малер (Muller) Герман Джозеф (21.12.1890, Нью-Йорк — 5.4.1967), амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў радыяцыйнай генетыкі. Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1925 праф. ун-та штата Тэхас. З 1933 у Ін-це генетыкі АНСССР. У 1937—40 у Эдынбургскім ун-це (Шатландыя). У 1945—64 праф. ун-та штата Індыяна. Навук. працы па храмасомнай тэорыі спадчыннасці, заканамернасцях мутацыйнага працэсу. Даказаў магчымасць штучнага выклікання мутацый пад уздзеяннем рэнтгенаўскага апрамянення. Нобелеўская прэмія 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНК ((Penck) Альбрэхт) (25.9.1858, г. Лейпцыг, Германія — 7.3.1945),
нямецкі геамарфолаг і географ. У 1885—1906 праф. Венскага ун-та, у 1902—26 праф. і дырэктар Ін-та геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага ун-та. Навук. працы па тэорыі агульнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і інш. рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі стараж. зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).