прафесі́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прафесі́йны |
прафесі́йная |
прафесі́йнае |
прафесі́йныя |
| Р. |
прафесі́йнага |
прафесі́йнай прафесі́йнае |
прафесі́йнага |
прафесі́йных |
| Д. |
прафесі́йнаму |
прафесі́йнай |
прафесі́йнаму |
прафесі́йным |
| В. |
прафесі́йны (неадуш.) прафесі́йнага (адуш.) |
прафесі́йную |
прафесі́йнае |
прафесі́йныя (неадуш.) прафесі́йных (адуш.) |
| Т. |
прафесі́йным |
прафесі́йнай прафесі́йнаю |
прафесі́йным |
прафесі́йнымі |
| М. |
прафесі́йным |
прафесі́йнай |
прафесі́йным |
прафесі́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сацыя́льна-прафесі́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сацыя́льна-прафесі́йны |
сацыя́льна-прафесі́йная |
сацыя́льна-прафесі́йнае |
сацыя́льна-прафесі́йныя |
| Р. |
сацыя́льна-прафесі́йнага |
сацыя́льна-прафесі́йнай сацыя́льна-прафесі́йнае |
сацыя́льна-прафесі́йнага |
сацыя́льна-прафесі́йных |
| Д. |
сацыя́льна-прафесі́йнаму |
сацыя́льна-прафесі́йнай |
сацыя́льна-прафесі́йнаму |
сацыя́льна-прафесі́йным |
| В. |
сацыя́льна-прафесі́йны (неадуш.) сацыя́льна-прафесі́йнага (адуш.) |
сацыя́льна-прафесі́йную |
сацыя́льна-прафесі́йнае |
сацыя́льна-прафесі́йныя (неадуш.) сацыя́льна-прафесі́йных (адуш.) |
| Т. |
сацыя́льна-прафесі́йным |
сацыя́льна-прафесі́йнай сацыя́льна-прафесі́йнаю |
сацыя́льна-прафесі́йным |
сацыя́льна-прафесі́йнымі |
| М. |
сацыя́льна-прафесі́йным |
сацыя́льна-прафесі́йнай |
сацыя́льна-прафесі́йным |
сацыя́льна-прафесі́йных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
shoptalk [ˈʃɒptɔ:k] n. гу́тарка на прафесі́йныя тэ́мы (у гасцях)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
РАДЫЁПРЫЁМНІК,
прылада для вылучэння, пераўтварэння і выкарыстання энергіі радыёхваль. Адрозніваюць Р. прамога ўзмацнення і супергетэрадзінныя радыёпрыёмнікі; радыёвяшчальныя і прафесійныя, пераносныя і стацыянарныя.
Радыёвяшчальныя Р. служаць для прыёму моўных, муз. і тэлевіз. праграм; прафесійныя — для работы на лініях радыёсувязі (сувязныя Р.), спец. сістэмах радыёкіравання, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыётэлеметрыі і інш. Асн. элементы і вузлы Р. — частотна-селектыўныя эл. ланцугі (вагальныя контуры, эл. фільтры і інш.) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі эл. ваганняў, дэтэктар, сродкі ўзнаўлення інфармацыі (напр., гучнагаварыцель, кінескоп); супергетэрадзінныя Р., акрамя таго, маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты. Р. часта канструктыўна аб’ядноўваюць з электрафонам (радыёла), магнітафонам (магнітола) і інш.
А.П.Ткачэнка.
т. 13, с. 234
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМКО́РДЭР [англ. cam(era) + (re)corder],
прылада, якая спалучае ў сабе функцыі перадавальнай тэлевізійнай камеры і відэамагнітафона; відэакамера. Распрацаваны ў Японіі ў 1981. Бываюць быт. К. і прафесійныя.
т. 7, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСАНА́ЛЬНАЯ ЭВМ, персанальны камп’ютэр,
малагабарытная мікраЭВМ індывідуальнага карыстання. Дае карыстальніку магчымасць працаваць у дыялогавым рэжыме. Адрозніваюць прафесійныя і бытавыя П. ЭВМ.
Прафесійныя П.ЭВМ па функцыянальных магчымасцях і матэм. забеспячэнні ідэнтычныя ЭВМ агульнага прызначэння сярэдняй прадукцыйнасці, маюць знешнюю памяць вял. ёмістасці, каляровыя графічныя прылады высокай раздзяляльнасці, сродкі для работы з камп’ютэрнымі сеткамі, у т. л. Інтэрнетам, і інш. Пераважна выкарыстоўваюцца як аўтаматызаваныя рабочыя месцы. Бытавыя П.ЭВМ арыентаваны на распрацоўку і рашэнне задач карыстальнікамі без спец. (прафесійнай) падрыхтоўкі ў галіне выліч. тэхнікі і праграмавання. Іх матэм. забеспячэнне мае сродкі навучання, у т. л. саманавучання. карыстальніка. Выкарыстоўваюцца для кіравання быт. тэхнікай, самастойнага навучання і работы, гульняў і інш.
Літ.:
Мячев А.А. Персональные ЭВМ: краткий энцикл. справ. М., 1992.
М.П.Савік.
т. 12, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯСПА́ЗМА (ад ангія... + спазма),
перыядычнае спазматычнае звужэнне прасвету артэрый, што прыводзіць да абмежаванага кровазабеспячэння (ішэмія) адпаведнага органа або тканкі. Узнікненню спрыяюць інтаксікацыя (алкаголь, нікацін), прафесійныя шкоднасці (вібрацыя, серавуглярод, свінец і інш.), пераахаладжэнне, ачагі факальнай інфекцыі, псіхатраўмы. Часта бывае ў паталагічна змененых сасудах, асабліва пры атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Працяглая спазма сасудаў сэрца можа выклікаць стэнакардыю і быць прычынай інфаркту міякарда. Пры ангіяспазме назначаюць спазмалітычныя прэпараты, лечаць асн. хваробу.
т. 1, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНІЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ.
Рыхтуюць спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі для прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў розных галін эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя і інш. Да С.с.н.у. належаць тэхнікумы, каледжы і вучылішчы (пед., мед., муз., культуры, мастацкія, мастацтваў). У навуч. планы ўваходзяць агульнаадук. дысцыпліны (л-ра, матэматыка, фізіка, хімія і інш.) і прафесійныя. Тэрмін навучання ад 1 г. 10 мес да 4 гадоў. У 2001/02 навуч. г. на Беларусі дзейнічала 148 дзярж. і 8 прыватных С.с.н.у. (гл. таксама Сярэдняя спецыяльная адукацыя).
т. 15, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійныя навуч. ўстановы, якія рыхтуюць прадаўцоў, кандытараў, афіцыянтаў і інш. работнікаў для сістэмы дзярж. гандлю, грамадскага харчавання і спажывецкай кааперацыі. Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання 1—3 гады. У 1996/97 навуч. г. на Беларусі падрыхтоўку спецыялістаў гэтага профілю ажыццяўлялі: Баранавіцкі, Гомельскі, Гродзенскі, Маладзечанскі, Мінскі, Полацкі вучэбна-вытв. комплексы (ПТВ-тэхнікумы) Магілёўскае і Нарачанскае каап. прафес.-тэхн. вучылішчы, гандл. вучылішчы ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску, а таксама Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча гандлю і інш.
т. 5, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ДЫ ПРАМЫСЛО́ВЫЯ, яды вытворчыя,
хімічныя рэчывы, якія сустракаюцца ва ўмовах прафес. дзейнасці чалавека і шкодна ўплываюць на здароўе пры невыкананні правіл тэхнікі бяспекі і гігіены працы. Паводле ступені таксічнасці і небяспекі Я.п. падзяляюць на класы. Да іх адносяцца цяжкія металы, вуглевадароды і іх галагенвытворныя, спірты, фенолы, альдэгіды, эфіры, гетэрацыклічныя і фосфарарган. злучэнні, антыбіётыкі і інш. Трапляюць у арганізм праз органы дыхання, страўнікава-кішачны тракт, скурныя покрывы. слізістыя абалонкі. Я.п. аказваюць агульнатаксічнае, раздражняльнае, мутагеннае дзеянне, паскараюць працэсы старэння, выклікаюць развіццё злаякасных пухлін і інш. Гл. таксама Прафесійныя шкоднасці.
І.М.Семяненя.
т. 18, кн. 1, с. 244
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)