4.перан. Невыкананне ў тэрмін задання, плана; адставанне. Прарыў у рабоце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchreißen*
1.vt прадзіра́ць, прарыва́ць
2.vi(s) прадзіра́цца, прарыва́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск.дыял.tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш.‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац.ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв.тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг.радоп.тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ.tilpti ’змяшчацца’, дыял.tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат.tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.
Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск.дыял.tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да выперці.
2. Выдавацца на паверхню, выпінацца. Твар.. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра.Чорны.Вера бачыла яго чорныя ўскудлачаныя валасы і вострыя лапаткі, што выпіралі з-пад бэзавай тэніскі.Асіпенка.//перан.Разм. Яскрава выяўляцца, прарывацца. У рысах майго твару не было той лагоднай сіметрыі, якая, мне тады здавалася, так падабаецца дзяўчатам; выпірала нейкая вуглаватасць, а шэрыя з жаўцізной вочы глядзелі пранікліва.Карпюк.Праз гэтую ціхую фразу так і выпірала наверх злосць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dúrchdringen*Ivi(s) праніка́ць (цераз што-н.);
das Wásser dringt durch die Schúhe durch у чараві́к прасо́чваецца вада́; прарыва́цца, прабіва́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)