прахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць хрыплы гук. // што і без дап. Сказаць, прапець што‑н. хрыплым голасам. Палагея падняла галаву і сонным голасам прахрыпела: — Клаўся б ты, стары, спаць. Шамякін.

2. Разм. Прабыць ахрыплым, прастуджаным некаторы час. Прахрыпець два тыдні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак.

1. што. Спець, папець усё, многае. Перапець усе песні. □ З якою радасцю я пабег потым дахаты, каб перапець усе новыя прыпеўкі бацьку і маці. Сіпакоў.

2. што. Спець зноў, іначай. Перапець куплеты другі раз.

3. каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н.; перамагчы ў спевах. Усе любілі нашы казацкія песні слухаць.. Збяруцца хлопцы. Дык мы — хто каго перапяе. Яны сваю песню, а мы сваю. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Спець, папець усё, многае. «Прыходзьце ка мне ўсе, Каго я вучыў, каго я лячыў, Каго ратаваў з бяды, З кім я у час франтавы начаваў у хмурым слонімскім лесе, З кім я нямала пераспяваў Вясёлых і сумных песень». Панчанка. Вось яны зараз пасядуць на бярвенне, а потым дзяўчаты пераспяваюць многа песень, а хлопцы параскажуць столькі цікавага і смешнага. Сіпакоў.

2. каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н., перамагчы ў спевах. Пераспяваць вядомага спевака.

пераспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да пераспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)