працяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).
1. Тое, што і пранасіць (у 1 знач.).
2. Цягаць (у 1, 3 і 4 знач.) на працягу якога-н. часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аднасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.
1. Пранасіць пэўны час вопратку, абутак.
2. Скончыць, пакінуць насіць ранейшую вопратку, абутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).
1. Доўга пранасіць абутак, адзенне.
Адцягаў кажух гадоў пяць.
2. Адцягнуць у некалькі заходаў.
Адцягалі за гадзіну сухое вецце.
|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Доўга пранасіць адзенне, абутак. Пяць гадоў адцягаў боты.
2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягаць галлё ўбок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.
1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды-н. за некалькі прыёмаў.
П. цэглу пад павець.
Колькі ён грыбоў за лета і восень перанасіў.
2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго-н. (адзення, абутку).
3. каго (што). Пра цяжарных: пранасіць дзіця больш за належны тэрмін.
|| незак. перано́шваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.
1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.
В. сена з балота.
2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.
В. дзіця.
3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.
В. новы замысел.
4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.
Вынашаны касцюм.
|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́насіць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю. З хлява вывезлі на поле гной. З грубак, з лазні і з кухні вынасілі вёдрамі.. попел. Нядзведскі. Здаецца, не стрывае камень, а .. [чалавек] за свой кароткі век і горы вынасіць рукамі... Дубоўка.
2. Пранасіць дзіця да родаў. [Валя да Любы:] — Цяпер я цябе зусім адчуваю, ты свайго сына вынасіла ўсёй сваёй душой... Чорны.
3. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.
4. Пранасіць некаторы час. Выносіць касцюм пяць гадоў.
5. перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці. Выносіць ідэю. □ Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку. Колас. Чудзін здаваўся.. [Маі] тым героем, каго яна вынасіла ў дзявочых марах, вычытала ў сотнях кніжак, падгледзела крадком у фільмах. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Пракласці частай хадзьбой (дарожку, сцежку і пад.). — [Рысь] ведала, што сцежку пратапталі алені і што тут яны адзін за адным на вадапой ходзяць. В. Вольскі. [Васіль:] — Я многа, брат, тут сцежак пратаптаў. За вайну ўсё было зарасло. Шамякін.
2. Працерці, пранасіць хадзьбой. Пратаптаць боты.
3. Таптаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.
1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды‑н. паступова або за некалькі прыёмаў усё, вялікую колькасць чаго‑н. Перанасіць усе дровы пад павець. Перанасіць бульбу ў склеп кашамі. □ Колькі Юрка перанасіў адтуль — з бярэзніку і з ячменю — баравікоў... І адзін, і з бацькам... Пташнікаў.
2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго‑н. (пра адзежу, абутак і пад.).
3. што. Разм. Пранасіцца даўжэй за што‑н. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. Прыказка.
4. каго. Пранасіць дзіця звыш тэрміну (пра цяжарную).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)