зме́рзлы і змёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які змёрз ад холаду; азяблы, акалелы. [Тэкля] пераначавала галодная і змерзлая. Бядуля.

2. Сапсаваны, пашкоджаны марозам. Змёрзлыя расліны. Змерзлая бульба.

3. Зацвярдзелы ад марозу, холаду; наскрозь прамёрзлы. Змерзлая зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замёрзлы і заме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, зацвярдзелы ад холаду. Замёрзлая зямля. Замёрзлая гразь. // Пакрыты лёдам, ледзяной коркай. Замёрзлыя вокны. // Сапсаваны марозам, выведзены са строю. Замёрзлая вадакачка.

2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла. Вялюгін. // Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)