прамы́, -а́я, -о́е.

1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.

Прамая дарога.

Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).

2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.

Прамыя зносіны.

Гаварыць па прамым провадзе.

3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.

Прамыя выбары.

П. падатак.

Прамыя ўказанні.

У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).

4. Яўны, адкрыты.

П. выклік.

5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.

П. чалавек.

П. адказ.

6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.

Прамая прапарцыянальнасць.

○

Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.

Прамы вугал — вугал у 90°.

|| наз. прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) і прамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).

Прамізна тунэля.

Прамата характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́бары ед. нет вы́боры;

усеагу́льныя, ро́ўныя, прамы́я в. — всео́бщие, ра́вные, прямы́е вы́боры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамавуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. □ Двор у дзетдоме быў прамавугольны, абнесены невысокім частаколам. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́боры мн. вы́бары, -раў ед. нет;

всео́бщие, ра́вные, прямы́е вы́боры усеагу́льныя, ро́ўныя, прамы́я вы́бары.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

parallel​2 [ˈpærəlel] adj. парале́льны, раўнале́жны;

parallel lines парале́льныя лі́ніі/прамы́я;

parallel bars sport парале́льныя брусы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАМАВУГО́ЛЬНІК,

чатырохвугольнік, у якім усе вуглы прамыя; асобны від паралелаграма.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРПЕНДЫКУЛЯ́РНАСЦЬ,

узаемнае размяшчэнне 2 прамых, плоскасцей ці прамой і плоскасці, пры якім гэтыя фігуры ўтвараюць прамы вугал. 2 прамыя наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі яны ўтвараюць прамы вугал (у прасторы такія прамыя не абавязкова перасякаюцца). Прамая і плоскасць наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі дадзеная прамая перпендыкулярная да кожнай прамой, што знаходзіцца на плоскасці. 2 плоскасці наз. ўзаемна перпендыкулярнымі, калі пры перасячэнні яны ўтвараюць прамы двухгранны вугал. Гл. таксама Артаганальнасць.

т. 12, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артагана́льны

(ад гр. orthogonios = прамавугольны)

мат. які мае прамы вугал ці прамыя вуглы (напр. а-ая праекцыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЭЗА́РГА ТЭАРЭ́МА,

адна з асноўных тэарэм праектыўнай геаметрыі. Сцвярджае: калі адпаведныя стораны (ці іх прадаўжэнні) 2 трохвугольнікаў A1B1C1 і A2B2C2 перасякаюцца ў пунктах P, Q, R, размешчаных на адной прамой, то прамыя, якія злучаюць адпаведныя вяршыні трохвугольнікаў, перасякаюцца ў адным пункце 0. Справядліва і адваротнае сцвярджэнне: калі прамыя, якія злучаюць адпаведныя вяршыні 2 трохвугольнікаў, праходзяць праз адзін пункт 0, то 3 пункты P, Q, R перасячэння адпаведных старон трохвугольнікаў ляжаць на адной прамой. Устаноўлена Ж.Дэзаргам (1648).

Да арт. Дэзарга тэарэма.

т. 6, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)