Спудлава́ць ‘прамахнуцца’ (Касп.), спудлі́ць ‘зрабіць памылку, прамахнуцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск.spudłować, pudłować ‘тс’, pudło ‘промах, памылка’ < нова-в.-ням.Pudel ‘памылка’, pudeln ‘зрабіць промах, памылку (пры гульні ў кеглі)’; гл. Кюнэ, Poln., 99; параўн. Брукнер, 447.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́дла, ‑а, н.
Разм. Промах у стральбе, няўдалы стрэл.
•••
Даць пудла — а) не пацэліць, прамахнуцца. — Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — і мабыць, я даў пудла.Янкоўскі; б) памыліцца, зрабіць памылку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дла
(польск. pudło, ад ням. Pudel)
промах у стральбе, няўдалы стрэл;
даць пудла — прамахнуцца; памыліцца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
féhlschießen*аддз.vi спудлава́ць, прамахну́цца (пры стральбе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пракі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Кінуць праз што‑н.
2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.
3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які.Ермаловіч.
4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Старанна змазаць, намазаць. Прамазаць усе часткі машыны.
2. і без дап. Мазаць некаторы час.
3.Разм.Прамахнуцца, не трапіць у цэль (страляючы, гуляючы ў якія‑н. гульні і пад.). Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў: — Прамазаў Віктар.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)